недалё́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. недалё́кі недалё́кая недалё́кае недалё́кія
Р. недалё́кага недалё́кай
недалё́кае
недалё́кага недалё́кіх
Д. недалё́каму недалё́кай недалё́каму недалё́кім
В. недалё́кі (неадуш.)
недалё́кага (адуш.)
недалё́кую недалё́кае недалё́кія (неадуш.)
недалё́кіх (адуш.)
Т. недалё́кім недалё́кай
недалё́каю
недалё́кім недалё́кімі
М. недалё́кім недалё́кай недалё́кім недалё́кіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недалёкі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай адлегласці; блізкі.

Н. лес.

Недалёка (прысл.) ад горада было возера.

2. Такі, які адбываўся нядаўна або адбудзецца, надыдзе неўзабаве.

У недалёкім мінулым.

3. перан. Разумова абмежаваны; някемлівы.

Н. чалавек.

|| наз. недалёкасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недалёкі прям., перен. недалёкий;

н. шлях — недалёкий путь;

ён чалаве́к н. — он челове́к недалёкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недалёкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай адлегласці; блізкі. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі вочкамі з недалёкага бровара. Бядуля. Злева ад нас памалу заціхаў бой, а начную цемрадзь спакваля разганялі водсветы недалёкага пажару. Дзенісевіч. // Які мае невялікую працягласць; кароткі. Дарога была недалёкая: сем вёрст. Чарнышэвіч.

2. Такі, які адбываўся нядаўна або адбудзецца, надыйдзе неўзабаве. У недалёкім мінулым. □ Быў шэры дзень, ужо напоўнены подыхам недалёкай зімы. Пестрак.

3. Разумова абмежаваны; някемлівы. Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастава́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Прастадушны, няхітры.

Выгляд п.

2. Не вельмі разумны, недалёкі.

П. хлопец.

|| наз. прастава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмежава́ны, -ая, -ае.

1. Нязначны, невялікі.

Абмежаваныя грашовыя сродкі.

2. перан. Пра чалавека: неразвіты, недалёкі, адсталы.

А. чалавек.

|| наз. абмежава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недалёкий

1. недалёкі; (недавний) няда́ўні;

в недалёком про́шлом у недалёкім міну́лым;

недалёк от и́стины недалёкі ад і́сціны;

2. перен. (ограниченный) недалёкі; абмежава́ны; невялі́кага ро́зуму;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́стенький разг.

1. про́сценькі;

2. (недалёкий) недалёкі; (глуповатый) дурнава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

простова́тый разг. прастава́ты; (ограниченный) абмежава́ны; (недалёкий) недалёкі; (глуповатый) дурнава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вузкало́бы, ‑ая, ‑ае.

1. З вузкім, нізкім ілбом.

2. перан. Разм. З абмежаванымі поглядамі; недалёкі. Вузкалобы палітык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)