недакла́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
недакла́дны |
недакла́дная |
недакла́днае |
недакла́дныя |
| Р. |
недакла́днага |
недакла́днай недакла́днае |
недакла́днага |
недакла́дных |
| Д. |
недакла́днаму |
недакла́днай |
недакла́днаму |
недакла́дным |
| В. |
недакла́дны (неадуш.) недакла́днага (адуш.) |
недакла́дную |
недакла́днае |
недакла́дныя (неадуш.) недакла́дных (адуш.) |
| Т. |
недакла́дным |
недакла́днай недакла́днаю |
недакла́дным |
недакла́днымі |
| М. |
недакла́дным |
недакла́днай |
недакла́дным |
недакла́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
асана́нс, ‑у, м.
Паўтарэнне ў вершы аднолькавых або падобных галосных гукаў; недакладная рыфма, у якой супадаюць толькі націскныя галосныя гукі.
[Фр. assonance.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недакла́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не адпавядае ісціне, не зусім правільны. Здараліся тут няўдачы, памылкі, недакладныя разлікі. Лужанін. // Які выклікае сумненні, няпэўны. Недакладныя звесткі.
2. Не поўнасцю адпаведны якому‑н. узору, патрабаванням, правілам. Недакладная копія. Недакладная зарысоўка. Недакладнае выкананне загаду. Недакладны метад. // Не зусім канкрэтны, вычарпальны, правільны. Недакладныя адказы на пытанні.
3. Невыразны, няясны. Недакладныя думкі. □ Канстанцін Міхайлавіч паказвае [у часопісе] недакладныя выразы, нягучныя радкі. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
славі́нцы, ‑аў; адз. славінец, ‑нца, м.; славінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. славінкі, ‑нак; ж.
1. Заходнеславянская народнасць, блізкая да кашубаў, якая жыве ў Польшчы.
2. Недакладная назва славенцаў, якая ўжывалася ў рускай гістарычнай і этнаграфічнай літаратуры 19 ст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарысо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарысоўваць — зарысаваць.
2. Р мн. ‑совак. Малюнак з натуры; замалёўка, эскіз. Гэта была вельмі недакладная зарысоўка, і калі добра і доўга прыглядацца да яе, то тады рысунак праступаў выразней. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каркю́шкі ’кавалак бервяна’ (Крачк.). Мабыць, недакладная дэфініцыя: слова мае форму Pluralia tantum і эліест, які не адлюстроўвае гэту множнасць. Хутчэй за ўсё насілкі, г. зн. парныя палкі, якія кладуцца па плечы тых, хто нясе. Параўн. укр. коркиші ’плечы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́ктус ’расліна сям. Cactaceace’ (БРС, ТСБМ). У ТСБМ недакладная дэфініцыя: ’паўднёвая расліна з бязлістым мясіста-сакавітым сцяблом, укрытым калючкамі’. Па-першае, кактусы сустракаюцца ад Канады да Патагоніі, а па-другое, ёсць расліны з нармальна развітым лісцем (род Peireskia). Запазычанне кніжнага характару з ням. Kaktus або англ. cactus, якія ўзыходзяць да грэч. κακτός.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ніцава́ць ’пераварочваць, перашываць адзежу ўсярэдзіну добрым бокам’ (Нас., Гарэц., Грыг.). Да ніц 2 (гл.); паводле Цвяткова (Працы кл. філал., 1, 75), «ц у гэтым слове не з’яўляецца заходнеславянскай асаблівасцю: беларускае і расійскае ниц паходзяць з кораня ник»; насуперак Кюнэ, 81 (< польск. nicować ’тс’), Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 120 (недакладная калька з рус. лицевать).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзённы ’актуальны’ (ТСБМ). Паводле Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120), «недакладная калька» са ст.-слав. насущный ’штодзённы’, параўн., аднак, утворанае па той жа мадэлі надобны ’своечасовы, патрэбны’ (< *на дабе, гл. даба, надабе), тады надзённы са спалучэння на дне, гл. дзень. Паводле той жа мадэлі ст.-слав. надневьныи, адзначанае ў Заграфскім евангеллі, якое адпавядае грэч. ἐφήμερο.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́ргаць ’трымаць’: не хачу, каб мяне таргалі (гродз., Сл. ПЗБ). Імаверна, з польск. targać ’смыкаць, цягаць, разрываць’ з семантычнымі зменамі (недакладная семантызацыя або ўжыванне слова).
Тарга́ць ’тузаць, смыкаць, церабіць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), ’тузаць, торгаць’ (Стан.). Да торгаць (гл.) з адлюстраваннем акання ў першым складзе ў сувязі з канцавым націскам, хутчэй за ўсё, паводле сказа́ць — сказану́ць, гл. таргануць. Параўн. рус. расторга́ть — расто́ргнуть ’разарваць’, гл. Фасмер, 4, 83.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)