невялі́кі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
невялі́кі |
невялі́кая |
невялі́кае |
невялі́кія |
| Р. |
невялі́кага |
невялі́кай невялі́кае |
невялі́кага |
невялі́кіх |
| Д. |
невялі́каму |
невялі́кай |
невялі́каму |
невялі́кім |
| В. |
невялі́кі (неадуш.) невялі́кага (адуш.) |
невялі́кую |
невялі́кае |
невялі́кія (неадуш.) невялі́кіх (адуш.) |
| Т. |
невялі́кім |
невялі́кай невялі́каю |
невялі́кім |
невялі́кімі |
| М. |
невялі́кім |
невялі́кай |
невялі́кім |
невялі́кіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
невялі́кі, -ая, -ае.
1. Малы па велічыні і памерах, нязначны па колькасці, нядоўгі (пра час).
Н. пакой.
Невялікая чародка качак.
Н. перапынак.
2. Нязначны па сіле, інтэнсіўнасці, якасці, змесце і пад.
Н. снег.
3. Які не мае вялікага значэння ў грамадстве.
Невялікая пасада.
4. Які нічым не вылучаецца; пасрэдны.
Н. знаўца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
невялі́кі в разн. знач. небольшо́й; невели́кий;
н. пако́й — небольша́я ко́мната;
н. ве́цер — небольшо́й ве́тер;
◊ ~кае шча́сце! — невелико́ сча́стье!;
~кая бяда́ — невелика́ беда́;
~кая ра́дасць — ма́ло ра́дости
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
невялі́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Нязначны па велічыні і памерах; малы. Невялікі пакой. Невялікія вокны. □ У цэнтры паляны высіўся двухпавярховы драўляны дом з невялікім садам, агародам і гаспадарчымі прыбудовамі. В. Вольскі. Ад лесу .. да самай шашы дарога ішла паўз невялікія лясы. Чорны. // Невысокі ростам. Адчыніліся дзверцы, і з машыны выскачыў невялікага росту чалавек: жвавы, хударлявы, але ўжо немалады. Мяжэвіч. // Нязначны па колькасці, нешматлікі. Вось у вышыні са свістам праляцела невялікая чародка качак-цыранак. Аляхновіч. // Нядоўгі (пра час). Брыгадзе далі невялікі адпачынак. Мележ.
2. Нязначны па сіле, інтэнсіўнасці, якасці, зместу і пад. Невялікі вецер. Невялікая радасць. □ Пагода стаяла сухая з невялікімі прымаразкамі па начах. Якімовіч.
3. Які не мае вялікага значэння ў грамадстве. Невялікі чын. □ [Астап:] — Чалавек я.. службы невялікай, у вока дужа каму не кідаюся. Лынькоў.
4. Які нічым не вылучаецца; пасрэдны. Невялікі знаўца. Невялікі грамацей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невнуши́тельный непава́жны; (незначительный) нязна́чны; (небольшой) невялі́кі; (некрупный) небуйны́, невялі́кі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цу́цык
‘асоба; шчаня, невялікі сабака’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
цу́цык |
цу́цыкі |
| Р. |
цу́цыка |
цу́цыкаў |
| Д. |
цу́цыку |
цу́цыкам |
| В. |
цу́цыка |
цу́цыкаў |
| Т. |
цу́цыкам |
цу́цыкамі |
| М. |
цу́цыку |
цу́цыках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
цу́цык
‘асоба; шчаня, невялікі сабака’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
цу́цык |
цу́цыкі |
| Р. |
цу́цыка |
цу́цыкаў |
| Д. |
цу́цыку |
цу́цыкам |
| В. |
цу́цыка |
цу́цыкаў |
| Т. |
цу́цыкам |
цу́цыкамі |
| М. |
цу́цыку |
цу́цыках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
некру́пный небуйны́; невялі́кі; (мелкий) дро́бны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раўчу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Невялікі равок, канаўка.
2. Невялікі ручай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
незначи́тельный нязна́чны; (небольшой) невялі́кі; (маловажный) малава́жны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)