невераго́дны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
невераго́дны |
невераго́дная |
невераго́днае |
невераго́дныя |
| Р. |
невераго́днага |
невераго́днай невераго́днае |
невераго́днага |
невераго́дных |
| Д. |
невераго́днаму |
невераго́днай |
невераго́днаму |
невераго́дным |
| В. |
невераго́дны (неадуш.) невераго́днага (адуш.) |
невераго́дную |
невераго́днае |
невераго́дныя (неадуш.) невераго́дных (адуш.) |
| Т. |
невераго́дным |
невераго́днай невераго́днаю |
невераго́дным |
невераго́днымі |
| М. |
невераго́дным |
невераго́днай |
невераго́дным |
невераго́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
невераго́дны, -ая, -ае.
1. Непраўдападобны, фантастычны.
Неверагодная гісторыя.
2. Надзвычай вялікі, значны; неймаверны.
Неверагодная хуткасць.
3. Які выклікае сумненні ў сваёй правільнасці.
Неверагодныя звесткі.
|| наз. невераго́днасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).
◊
Да неверагоднасці (разм.) — надзвычайна, вельмі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
невераго́дны
1. (неправдоподобный, невозможный) невероя́тный;
н. вы́падак — невероя́тный слу́чай;
2. (вызывающий сомнения) недостове́рный;
~ныя паведамле́нні — недостове́рные сообще́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
невераго́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўяўляецца непраўдападобным, немагчымым; фантастычны. Неверагодныя гісторыі. □ Для сустрэч выдумляліся самыя разнастайныя прычыны — часам нават і неверагодныя. Сіпакоў. Бываюць і ў такой справе, як рыбалоўства, радасныя нечаканасці і ўдачы, калі здзейсняюцца самыя, здаецца, неверагодныя мары і спадзяванні. Шамякін. // Незвычайны, дзіўны. На.. зялёным дыване ў неверагоднай позе ляжаў аголены да пояса чалавек. Асіпенка. І сніліся старому фельчару трывожныя, неверагодныя сны. Кулакоўскі.
2. Надзвычай вялікі, незвычайны па сіле праяўлення, па сваіх памерах і г. д.; неймаверны. Хуткасць ракеты неверагодная — 40 кіламетраў у секунду. Гамолка. Ледзь адарваўшыся ад.. [струменю вады], вадалаз з неверагоднай цяжкасцю прыставіў пластыр да дзіркі. Данілевіч.
3. Які выклікае сумненні ў сваёй правільнасці. Неверагодныя звесткі. □ У мястэчку бытуюць разнастайныя легенды, верагодныя і неверагодныя. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недостове́рный невераго́дны, няпэ́ўны; недакла́дны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парадакса́льны, -ая, -ае (кніжн.).
1. гл. парадокс.
2. Неверагодны, незвычайны.
П. адказ.
П. выпадак.
|| наз. парадакса́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фантасты́чны, -ая, -ае.
1. гл. фантастыка.
2. Падобны на фантазію (у 2 знач.); казачны, чароўны, звышнатуральны.
Ф. прывід.
Ф. пейзаж.
Фантастычнае святло.
3. Зусім неверагодны, непраўдападобны.
Фантастычная задума.
Гэты чалавек фантастычна (прысл.) таленавіты.
|| наз. фантасты́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
невероя́тный неймаве́рны; (неправдоподобный) непраўдападо́бны, невераго́дны; (невозможный) немагчы́мы, немажлі́вы; (чрезвычайный) надзвыча́йны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неверае́мны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Неверагодны. Цішыня невераемная. Ні гуку, ні шолаху, як у казачным царстве, у краіне вечнага змроку. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да міфа (у 1 знач.).
2. перан. Абвеяны паданнямі, легендарны; казачны.
3. перан. Разм. Прыдуманы, неверагодны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)