не́адкуль
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| не́адкуль |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
не́адкуль, прысл.
Няма такога месца, адкуль можна было б узяць, узяцца, з’явіцца і пад.
Гасцей чакаць н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
не́адкуль нареч. не́откуда
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́адкуль, прысл.
Няма такога месца, адкуль можна было б (узяць, узяцца, з’явіцца і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́откуда нареч. няма́ адку́ль, не́адкуль;
ему́ не́откуда э́то взять яму́ няма́ адку́ль гэ́та ўзяць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Не́ткуль ’неадкуль, аднекуль’ (Нас., Бяльк., Юрч.), неткуль, неткуле, неткуля ’аднекуль, знекуль’ (ТС). З не і адкуль (гл.). З сінкопай (пропускам а), пра што сведчыць апостраф у некаторых запісах, параўн. неʼткуль ’тс’ (Шат.); менш верагодна — з нет (гл.) і адкуль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́дзе, прысл.
1. У нейкім, дакладна невядомым месцы; дзесьці.
Н. пачуўся стрэл.
2. з інф. Няма месца (дзе можна было б што-н. зрабіць, размясціцца і пад.).
Схавацца н.
3. з інф. Неадкуль (што-н. узяць, атрымаць і пад.).
Н. было напіцца.
4. Невядома куды, кудысьці.
Сысці н. з дому.
5. Ужыв. ў выпадках, калі дакладна не вызначаецца час дзеяння.
Прыехалі н. к вечару.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
не́дзе, прысл.
1. У нейкім, дакладна невядомым месцы; дзесьці. Я чую гул. У высях недзе Ракоча, кружыць самалёт. Колас. — Не магу адразу пазнаць, — сказаў гаспадар, — недзе я вас бачыў. Чорны. Атрад за ноч быў напалову абыдзены з поўначы. Там недзе немцы прарваліся цераз Нёман. Брыль.
2. з інф. Няма месца (дзе можна было б што‑н. зрабіць, размясціцца і пад.). Папрачыналіся напалоханыя людзі, беглі куды папала, крычалі: — Ратуйцеся, немцы ў лесе... Але хавацца было ўжо недзе. Лынькоў.
3. з інф. Неадкуль (што‑н. узяць, атрымаць і пад.). Недзе было ўзяць вады.
4. Невядома куды, кудысьці. Хутка настаўнік недзе выехаў, школа апусцела. Якімовіч.
5. Ужываецца ў выпадках, калі дакладна не вызначаецца час дзеяння. Убачымся недзе на тым тыдні. □ Назаўтра, недзе блізка к абеду, у вёску заявіўся конны разведчык. Пестрак.
6. Разм. Ужываецца пры выказванні няўпэўненасці, меркавання. — Вазьмі, — пхала жанчына Косціку хлеб у руку. — З’ясі па дарозе. Галодны ж недзе. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)