наўскасы́
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| наўскасы́ |
- |
- |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
наўскасы́
прыназоўнік
Крыніцы:
krapivabr2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
наўскасы́ нареч., предлог, см. наўскася́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наўскасы́, прысл.
Разм. Тое, што і наўскасяк (у 1 знач.). Вось маланка зігзагамі наўскасы прабегла па небе, і раскацісты грукат пракаціўся па небе. С. Александровіч. — Ты тычкі пусціў наўскасы, — гаворыць Яўхім, — дык з таго канца ні то што паўсажня, а на цэлую ляйчыну ты ў маё залез. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наискосо́к разг. и на́искось нареч. наўскася́к, наўскасы́, наўско́с.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Наўскаса́ ’коса, наўскасяк’ (Юрч.), наўскасы ’тс’ (Сл. ПЗБ), на́ўскась, наўскось ’тс’ (Пятк. 2, Юрч., Бяльк., Растарг.), наўскасяк ’тс’ (ТСБМ, ТС, Растарг.), наўкасякі ’тс’ (Ян.). Паводле Шубы (Прыслоўе, 158), ад *ускася, ускасы і пад., якія не ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове. Да коса, касы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўз- (наўс‑) у прыслоўях тыпу наўздагон ’следам’, наўзбоч ’збоку’, наўскрыж ’накрыж’, наўскасы ’наўкос, коса’ і пад., сінанімічных адпаведным прыслоўям з на- або уз‑ (ус‑), параўн. наўздагон/уздагон, наўскрыж/накрыж і пад., часам мае тое ж значэнне, што і прэфіксальны комплекс наў- (гл.) у прыслоўях, параўн. наўдагон, наўкры́ж і інш. У многіх выпадках можа разглядацца як вынік кантамінацыі аднакарэнных прыслоўяў з на- і уз‑ (ус‑): надоўж × уздоўж = наўздоўж, накрай × ускрай = наўскрай, пры гэтым створаны ўмовы для фарміравання комплексу наўз‑ (наўс‑), які ў далейшым стаў ужывацца незалежна ад наяўнасці адпаведных прыслоўяў або паралельна з імі, параўн. наўзрост ’навыраст’ (ТС), наўспрамік ’напрасткі’ (Янк. Мат.) і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вкось нареч. наўско́с, наўскасы́, наўскася́к, наўко́с;
◊
вкривь и вкось а) (в различных направлениях) ва ўсе бакі́, туды́-сюды́, ту́ды і сю́ды, сю́ды і ту́ды; б) (беспорядочно) бязла́дна, абы-я́к, так-ся́к накася́к, абы́ не па-лю́дску; в) перен. (всячески, превратно) так і сяк, сяк і так, усяля́к.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)