◎ Наўра́ць ’навешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву; падплялі лапці і інш.’ (бешанк., Нар. сл.). Форма зак. трыв. да набіраць (гл.), параўн. таксама аўраць, ураць ’вешаць на жэрдкі для прасушкі гарох, траву; падплятаць лапці’ (гл.), якія могуць быць другаснымі ўтварэннямі ад наўраць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́ўрышча ’напасць, гора, ліха, бяда’ (жлоб., Жыв. сл., Ян.), наўрэць ’неспадзявана сустрэць, убачыць, напаткаць’: вужаку наўрэў (Купала), наўрэцца ’напаткацца’ (Жд. 2), наўрицца ’выпадкова набрысці, натрапіць, нечакана сустрэцца’ (Гарэц., Бяльк.), наўрыцца ’знячэўку спаткаць, натрапіць’ (маладз., Янк. Мат.), параўн. выпадак (ву́падок) ’няшчасце, непрыемнае здарэнне’ (ТС). Да ўраць ’натыкаць, насаджваць’, гл. наўраць, наві раць, наворышча, вор2© да семантыкі ϊ параўн. наткнуцца ’нечакана сустрэць’, спаткацца ’сустрэцца’ і пид.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр. навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэць ’нечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышча ’напасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытыся ’намерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)