наўко́с

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
наўко́с - -

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наўко́с

прыназоўнік

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наўко́с нареч., предлог, обл., см. наўскася́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наўко́с, прысл. і прыназ.

Разм. Тое, што і наўскасяк. Гаспадыня была ў чорным плацці; такая ж хустка наўкос закрывала лоб. Савіцкі. Наўкос усяго хвойніку рассцілаюцца па ўтульным моху зялёныя абрусы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружо́к, ‑жка, м.

1. Ласк. да друг (звычайна ў звароце). — Ну, што, дружок? Пусцім дымок? — казаў Галубовіч, лагодна усміхнуўшыся. Колас.

2. Адзін з распарадчыкаў у вясельным абрадзе. Хлопцы не адчынялі маладым вароты, пакуль дружок з завязаным наўкос ручніком не сышоў з воза. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́касьнаўкос’ (Гарэц., Др., Сцяшк. Сл.; калінк., З нар. сл.), ’коса’ (Яўс.), накаські ’тс’ (Яруш.), накасяк ’перакошваючы, абыякава, няправільна’ (Янк. 3.). Утворана з прыназоўнікавага словазлучэння на кось, дзе выступае адпрыметнікавы назоўнік са значэннем ’нешта касое’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўз- (наўс‑) у прыслоўях тыпу наўздагон ’следам’, наўзбоч ’збоку’, наўскрыж ’накрыж’, наўскасынаўкос, коса’ і пад., сінанімічных адпаведным прыслоўям з на- або уз‑ (ус‑), параўн. наўздагон/уздагон, наўскрыж/накрыж і пад., часам мае тое ж значэнне, што і прэфіксальны комплекс наў- (гл.) у прыслоўях, параўн. наўдагон, наўкры́ж і інш. У многіх выпадках можа разглядацца як вынік кантамінацыі аднакарэнных прыслоўяў з на- і уз‑ (ус‑): надоўж × уздоўж = наўздоўж, накрай × ускрай = наўскрай, пры гэтым створаны ўмовы для фарміравання комплексу наўз‑ (наўс‑), які ў далейшым стаў ужывацца незалежна ад наяўнасці адпаведных прыслоўяў або паралельна з імі, параўн. наўзрост ’навыраст’ (ТС), наўспрамік ’напрасткі’ (Янк. Мат.) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вкось нареч. наўско́с, наўскасы́, наўскася́к, наўко́с;

вкривь и вкось а) (в различных направлениях) ва ўсе бакі́, туды́-сюды́, ту́ды і сю́ды, сю́ды і ту́ды; б) (беспорядочно) бязла́дна, абы-я́к, так-ся́к накася́к, абы́ не па-лю́дску; в) перен. (всячески, превратно) так і сяк, сяк і так, усяля́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)