настро́іцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. настро́юся настро́імся
2-я ас. настро́ішся настро́іцеся
3-я ас. настро́іцца настро́яцца
Прошлы час
м. настро́іўся настро́іліся
ж. настро́ілася
н. настро́ілася
Загадны лад
2-я ас. настро́йся настро́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час настро́іўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

настро́іцца сов., в разн. знач. настро́иться;

радыёпрыёмнік лёгка ~ро́іўся — радиоприёмник легко́ настро́ился;

н. на мі́рны лад — настро́иться на ми́рный лад;

н. на і́ншы лад — настро́иться на друго́й лад

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.

1. Стаць настроеным (пра музычны інструмент, машыну і пад.).

2. Разм. Прыстасаванне для прыёму якіх‑н. хваль (радыё, магнітных і пад.). Трэба ісці да гаспадара гасцініцы прасіць, каб настроіўся на Маскву. У яго батарэйны прыёмнік. Б. Стральцоў.

3. Настроіць, падрыхтаваць сябе да чаго‑н. [Даніла і Серафіма] пастроіліся, што стары прыехаў да іх назаўсёды. Сабаленка. Ніна настроілася на доўгую дарогу, ведала, што ёй будзе нялёгка. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак.

1. што. Надаць музычнаму інструменту пэўнае гучанне.

Н. гітару.

2. што. Прыстасаваць для прыёму якіх-н. радыёхваль.

Н. прыёмнік на кароткія хвалі.

3. што. Наладзіць, прывесці ў патрэбны тэхнічны стан (спец.).

Н. станок.

4. перан., каго (што). Выклікаць які-н. настрой або якія-н. пачуцці ў каго-н.

Н. на вясёлы лад.

Н. сына супраць бацькі.

|| незак. настро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. настро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца (да 2 і 4 знач.); незак. настро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. настро́йка, -і, ДМ -стро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настро́иться сов. настро́іцца; нала́дзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да настроіцца.

2. Зал. да настройваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вооружи́ться

1. в разн. знач. узбро́іцца;

2. перен. (против кого-л.) настро́іцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настро́йвацца несов.

1. в разн. знач. настра́иваться; см. настро́іцца;

2. страд. настра́иваться; вооружа́ться, восстана́вливаться; см. настро́йваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сузіра́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не цікавіцца тым, што яго акружае; бяздзейны, пасіўны. [Селянін] — не пасіўная, сузіральная асоба і далёка не абыякава ўспрымае ўсё тое, што пасылае яму лёс. Навуменка. // Уласцівы такому чалавеку. Сузіральныя адносіны да рэчаіснасці. // Звязаны з працэсам сузірання (у 1 знач.). Пісьменнік паступова падымаецца ад сузіральнага чалавекалюбства «Сястры» да гуманізму актыўнага. Адамовіч.

2. Схільны да сузірання (у 2 знач.). Сузіральная натура. // Уласцівы такому чалавеку. Тут прыемна пасядзець, адпачыць у духмяным цяньку, падумаць аб мінулым, настроіцца на сузіральны лад. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разыгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачаўшы іграць, натхніцца, захапіцца ігрой. Потым Марыля разыгралася. Дзе падзелася скаванасць. Першая дзея закончана. Пляскалі ў далоні доўга. М. Ткачоў. Але варта .. [Люсі] было толькі разыграцца, і яна адразу перамянялася. Карпюк.

2. Разм. Пайграўшы некаторы час, настроіцца на лёгкую і свабодную ігру на якіх‑н. інструментах.

3. Паступова ўзмацніцца, дасягнуць высокай ступені ў сваім праяўленні. Апетыт разыграўся. Хвароба разыгралася. / Пра з’явы прыроды. Разыгралася бура.

4. Адбыцца, здарыцца. Стэп, дзе разыгралася жудасная трагедыя, стаў называцца Акмолінскім. Васілёнак. Але тут нечакана разыграўся такі эпізод, пасля якога ў Ясенях цэлы тыдзень смяяліся з Пятрэся. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)