нарва́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
нарву́ся |
нарвё́мся |
| 2-я ас. |
нарве́шся |
нарвяце́ся |
| 3-я ас. |
нарве́цца |
нарву́цца |
| Прошлы час |
| м. |
нарва́ўся |
нарва́ліся |
| ж. |
нарва́лася |
| н. |
нарва́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
нарві́ся |
нарві́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
нарва́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
нарва́цца сов., разг.
1. нарва́ться;
~ва́ўся на заса́ду — нарва́лся на заса́ду;
н. на непрые́мнасць — нарва́ться на неприя́тность;
2. неожи́данно появи́ться, нагря́нуть;
не ~ва́ўся б гаспада́р — не пришёл бы (не появи́лся бы) хозя́ин;
◊ не на таго́ ~ва́ўся — не на того́ напа́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.
Разм.
1. на каго-што і без дап. Нечакана сустрэцца з кім‑, чым‑н., выпадкова натрапіць на каго‑, што‑н. Мы прыйшлі ў мястэчка ноччу і, каб не пераходзіць чыгункі, дзе лёгка было нарвацца на нямецкі патруль, спыніліся ў Міколкавага дзеда, двор якога стаяў наводшыбе. Навуменка. Неяк ноччу, падкрадаючыся да чыгункі, мы нарваліся на варожую засаду. Краўчанка. Падарожжа ў адзіночку палохала. Нарвешся дзе-небудзь на дэсант — прыстрэляць, і ніхто ніколі не дазнаецца пра гэта. Асіпенка. // Сустрэцца з кім‑, чым‑н. (звычайна непрыемным, непажаданым) у сваім жыцці, у сваёй дзейнасці. Дзед спрабаваў адгаварыць Міколу — не падабалася яму гэтая паездка ў такі час, калі на кожным кроку можна нарвацца на сваю смерць. Якімовіч. «Нарвецца дзяўчына», — казалі пра .. [Аўгіню] сталыя жанкі і маладзіцы, калі гутаркі пра яе дурасці даходзілі да іх вушэй. Колас.
2. Нечакана прыйсці, з’явіцца. Неяк .. дзядзька Мікіта прывёз сабе цэлы воз бярэзніку, а тут нечакана нарваўся .. ляснік Мацуль. Сіпакоў.
•••
Не на таго нарваўся — тое, што і не на таго напаў (гл. напасці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да нарвацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарва́ться сов., разг. нарва́цца; наско́чыць; натра́піць; см. нарыва́тьсяI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нарыва́цца несов., разг.
1. нарыва́ться;
2. неожи́данно появля́ться;
1, 2 см. нарва́цца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Нары́цца ’наткнуцца, напароцца’ (ТС), ’натрапіць, наскочыць’: Нарыўса на жураўля на балоці (саліг., Нар. словатв.). Да рыць (гл.), пра паралелізм у развіцці прасл. *ryti, *гъоай і *rinęii гл. Мяркулава, Этимология–1978, 98, параўн. нарвацца ’натрапіць’, нарынуць ’тс’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)