нара́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. нара́дка нара́дкі
Р. нара́дкі нара́дак
Д. нара́дцы нара́дкам
В. нара́дку нара́дкі
Т. нара́дкай
нара́дкаю
нара́дкамі
М. нара́дцы нара́дках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Нара́дка ’чары’ (чач., Жыв. сл.). Магчыма, да рад ’намер’ ці да рида ’работа’, параўн. нарабіць ’наваражыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́рад ’нашчадкі’ (Сержп. Грам.). Ад нарадзі́ць ’радзіць, даць жыццё’; магчыма, архаізм, у якім захавалася першаснае значэнне ’ўсе народжаныя, нашчадкі, род’, параўн. народ (гл.).

Нара́д1 ’падрыхтаваныя да ткацтва кросны’ (мсцісл., Жыв. сл., Лебед., Мат. Гом.), ’увесь набор ткацкіх прылад’ (дзярж., З нар. сл.). Ад нарадзі́ць ’падрыхтаваць кросны да ткацтва’, да рад (гл.).

Нара́д2 ’воз без драбін для вывазкі сена’ (Сержп. Земл.), нара́дка ’воз, у якім возяць гной’ (Жд. 2). Ад нарадзі́ць ’прыстроіць, падрыхтаваць’, гл. рад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)