напілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., чаго.

Пілуючы, нарэзаць у нейкай колькасці.

Н. дроў на зіму.

|| незак. напіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напілава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напілу́ю напілу́ем
2-я ас. напілу́еш напілу́еце
3-я ас. напілу́е напілу́юць
Прошлы час
м. напілава́ў напілава́лі
ж. напілава́ла
н. напілава́ла
Загадны лад
2-я ас. напілу́й напілу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час напілава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напілава́ць сов. напили́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., чаго.

Пілуючы, нарэзаць у нейкай колькасці. Напілаваць дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панапіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Напілаваць у вялікай колькасці. Панапілоўваць дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напили́ть сов. напілава́ць, мног. панапіло́ўваць, нарэ́заць, мног. панараза́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.

1. што. Пілуючы, падрэзаць знізу, над коранем і пад.; распілаваць знізу не да канца. Падпілаваць слуп. Падпілаваць дрэва.

2. што. Зразаючы пілкай, зрабіць больш кароткім. Падпілаваць рогі. // Падраўнаваць (пілкай, напільнікам). Бывала, прывядуць да каваля Каваць каня, — і мігам я гатовы Падпілаваць, насталіць вухналя, Падаць у абцугах гарачую падкову. Вітка.

3. чаго. Напілаваць дадаткова, яшчэ трохі. Трэба было і слупы многія мяняць, і штакету падпілаваць на цыркулярцы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Плоскі, адносна шырокі і нятоўсты кавалак дрэва, выпілаваны або вычасаны з бервяна. Напілаваць дошак. Сасновая дошка. Замяніць дошкі ў падлозе. □ Станкі былі шчыльна адгароджаны адзін ад аднаго габляванымі дошкамі. Паслядовіч.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам. Выклікаць вучня да дошкі. Запісаць сказ на дошцы.

3. Прыстасаванне для чаго‑н. у выглядзе пліты, пласціны. Грыфельная дошка. Дошка для аб’яў. Чарцёжная дошка. Шахматная дошка.

•••

Дошка гонару — дошка з прозвішчамі і фатаграфіямі перадавікоў вытворчасці.

Мемарыяльная дошка — дошка, якая служыць для увекавечання памяці аб якой‑н. асобе або падзеі.

Чорная дошка — дошка з прозвішчамі адсталых у рабоце або вінаватых у чым‑н.

Чырвоная дошка — тое, што і дошка гонару.

Ад дошкі да дошкі — ад пачатку да канца, усё, нічога не прапускаючы (прачытаць і пад.).

Разбіцца ў дошку гл. разбіцца.

Свой у дошку гл. свой.

Ставіць на адну дошку гл. ставіць.

Як дошка — пра вельмі худога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)