напрыво́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напрыво́джу напрыво́дзім
2-я ас. напрыво́дзіш напрыво́дзіце
3-я ас. напрыво́дзіць напрыво́дзяць
Прошлы час
м. напрыво́дзіў напрыво́дзілі
ж. напрыво́дзіла
н. напрыво́дзіла
Загадны лад
2-я ас. напрыво́дзь напрыво́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час напрыво́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напрыво́дзіць сов. (во множестве)

1. привести́; предста́вить;

2. принести́;

1, 2 см. прыве́сці 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напрыво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак.

1. каго. Прывесці, даставіць у вялікай колькасці. Напрыводзіць гасцей.

2. чаго. Прывесці, паведаміць для падмацавання свайго меркавання значную колькасць чаго‑н. Напрыводзіць прыкладаў. Напрыводзіць цытат.

3. каго. Разм. Нарадзіць у вялікай колькасці (пра жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панапрыво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑даіць; зак., каго-чаго.

Разм. Напрыводзіць у вялікай колькасці. — Як перавязалі ўчора [малому] нагу, дык ляжыць, бедны, на ложку.. Сумаваць не даюць. З усяе вёскі дзяцей панапрыводзілі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)