напо́ўніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напо́ўню напо́ўнім
2-я ас. напо́ўніш напо́ўніце
3-я ас. напо́ўніць напо́ўняць
Прошлы час
м. напо́ўніў напо́ўнілі
ж. напо́ўніла
н. напо́ўніла
Загадны лад
2-я ас. напо́ўні напо́ўніце
Дзеепрыслоўе
прош. час напо́ўніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напо́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак.

1. што кім-чым. Зрабіць поўным, занятым; насыціць, запоўніць чым-н.

Н. мяшок мукой.

Птушыныя галасы напоўнілі лес.

Водар кветак напоўніў пакой.

2. каго-што. перан. Запоўніць, заняць цалкам (пра думкі, пачуцці і пад.).

Н. сэрца жалем.

|| незак. напаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. напаўне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́ўніць сов. напо́лнить; (о сильном чувстве — ещё) преиспо́лнить; (о звуках и т.п. — ещё) огласи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напо́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Зрабіць поўным, запоўніць да верху. Сейбіты спрытна напоўнілі сеялку насеннем, і вось ужо агрэгат рушыў наперад. «Звязда». Бурмакоў сабраў узоры пяску, у некалькіх месцах адбіў кавалкі камяністых парод, напоўніў колбы паветрам і пайшоў да ракеты. Шыцік. // Заняць сабой поўнасцю. Ужо немцы напоўнілі .. сенцы, ужо білі ў дзверы другога паверха. Чорны. // Насыціць, запоўніць (пахамі, водарам, гукамі і пад.). Прынясе бацька з сенцаў загадзя падрыхтаванае бярэмя духмянага сена, і адразу ўсю хату напоўніць водар скошаных траў і красак. Машара. Вясёлы, дружны шум уварваўся ў школу, звонкія, шчаслівыя дзяціныя галасы напоўнілі ўвесь дом. Колас.

2. перан. Запоўніць, заняць цалкам (пра думкі, пачуцці і пад.). Прырода, вясна і маладосць напоўнілі .. [хлопцаў] жыццярадаснасць. Маўр. Тое, што .. [Булгак] тут убачыў, напоўніла яго сэрца радасцю з гордасцю. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўня́ць гл. напоўніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўне́нне гл. напоўніцца, напоўніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́ўнены напо́лненный; преиспо́лненный; оглашённый; см. напо́ўніць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

преиспо́лнить сов., книжн. напо́ўніць, перапо́ўніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засмуро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што (разм.).

Напоўніць смуродам.

З. усю хату дзёгцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Набічкава́ць (nabiezkawat) ’напоўніць, наладаваць’ (ваўкав., Арх. Федар.). Гл. бічкавиць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)