на́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (спец.).

Грубая баваўняная тканіна з тоўстай пражы, звычайна жоўтага колеру.

|| прым. на́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. на́нка
Р. на́нкі
Д. на́нцы
В. на́нку
Т. на́нкай
на́нкаю
М. на́нцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

на́нка ж., текст. на́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́нка текст. на́нка, -кі ж., кіта́йка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; ж.

Сорт грубай баваўнянай тканіны, найчасцей жоўтага колеру.

[Ад назвы горада Нанкіна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ры́пс ’тоўстая тканіна палатнянага перапляцення ў рубчык’ (ТСБМ), ’нанка’ (Шпіл.), ры́псавы ’нанковый’ (Шпіл.). З франц. reps ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня́нька1 ’нянька, што даглядае дзяцей’ (Нас., Яруш., Пятк., Сл. ПЗБ, ТС), укр. ня́ньо ’бацька’, ня́ня, ня́нька ’нянька’, рус. ня́ня, ня́нька ’тс’, а таксама ’старэйшая сястра’, польск. niania, niańka ’нянька’, nana, nanka ’тс’ і ’маці’, чэш. ňano, naňka ’бацька’, дыял. (мар.) nána ’нянька’, славац. nano, ňaňa ’цётка’, в.-луж. nan ’бацька’, серб.-харв. на́на, не́на ’маці’, балг. не́ня ’сястра маці’, не́ни ’зварот малодшага да старэйшага’. Тыповае «дзіцячае» слова, узнікшае шляхам падваення складоў (мама, тата і пад.); «дыфузная» семантыка можа сведчыць пра самастойнае развіццё падобных слоў у асобных славянскіх мовах. Параўн. Фасмер, 3, 94; Махэк₂, 389; Шустар-Шэўц, 13, 987.

Ня́нька2 ’калыска’ (кобр., ДАБМ, камент. 813). Гл. ненька.

Ня́нька3нанка, кітайка (від матэрыі)’ (Нас.). Відаць, запазычана з рус. на́нка ’тс’, што ў сваю чаргу з франц. nankin або ням. Nanking ад назвы горада ў Кітаі (Праабражэнскі, 592; Фасмер, 3, 41). Змякчэнне зычных цяжка вытлумачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)