намё́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. намё́к намё́кі
Р. намё́ку намё́каў
Д. намё́ку намё́кам
В. намё́к намё́кі
Т. намё́кам намё́камі
М. намё́ку намё́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

намёк, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Слова або жэст, у якіх адкрыта не выказваецца думка, але мяркуецца, што пра яе здагадаюцца.

Гаварыць з намёкам.

Зразумець н.

2. перан. Слабая прымета чаго-н.

Не было ніякага намёку на дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намёк намёк, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намёк, -ку м. намёк;

то́нкі н. — то́нкий намёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намёк, ‑у, м.

1. Слова, выраз, у якіх адкрыта не выказваецца думка таго, хто гаворыць, але яе можна зразумець. Празрысты намёк. Далікатны намёк. □ [Пісьмо] было напісана ў жартлівым тоне, з няяснымі сказамі і намёкамі. Ужыты былі такія словы, сэнс якіх быў вядомы Садовічу і блізкім сябрам. Колас. — Не задавайце мне недарэчных пытанняў, якіх я не разумею. Гаварыце, што вам трэба, толькі без загадак і намёкаў, — суха адказала Вера. Машара. // Аб дзеяннях, учынках, якія намякаюць на што‑н. Дастаткова было .. выразу твару, вачэй і яшчэ якога-небудзь намёку на тое, што паэт [М. Багдановіч] паказаны ў час творчай працы. Ліс. // Ускоснае ўказанне на што‑н. У кенігсбергскіх актах няма нават і намёку на тое, што паездка Скарыны ў Прусію была звязана з выдавецкай справай. Алексютовіч.

2. перан. Слабае падабенства чаго‑н. Пракоп прыглядаецца, пазнае. .. Лісіная шапка, кароткая на аўчынах бравэрка, суконныя нагавіцы з некаторым намёкам на галіфэ. Гэта Ігнат Чыкілевіч. Колас. // Слабая прымета чаго‑н. Нідзе не было аніякага, хоць бы маленечкага намёку на дождж. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экиво́к эківо́к, -ку м.; (намёк) намёк, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухсэ́нсавы двусмы́сленный;

~вая фра́за — двусмы́сленная фра́за;

д. намёк — двусмы́сленный намёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прозра́чный прям., перен. празры́сты;

прозра́чное стекло́ празры́стае шкло;

прозра́чный намёк празры́сты намёк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

празры́сты, -ая, -ае.

1. Які прасвечваецца, прапускае праз сябе святло.

Празрыстая вадкасць.

Празрыстая тканіна (вельмі тонкая).

2. перан. Яўны, які лёгка зразумець.

П. намёк.

Празрыста (прысл.) падказаць.

|| наз. празры́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недвухсэ́нсавы, ‑ая, ‑ае.

Які не дапускае дваякага разумення, тлумачэння. Недвухсэнсавы намёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)