нале́жачы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нале́жачы нале́жачая нале́жачае нале́жачыя
Р. нале́жачага нале́жачай
нале́жачае
нале́жачага нале́жачых
Д. нале́жачаму нале́жачай нале́жачаму нале́жачым
В. нале́жачы (неадуш.)
нале́жачага (адуш.)
нале́жачую нале́жачае нале́жачыя (неадуш.)
нале́жачых (адуш.)
Т. нале́жачым нале́жачай
нале́жачаю
нале́жачым нале́жачымі
М. нале́жачым нале́жачай нале́жачым нале́жачых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нале́жачы

дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нале́жачы нале́жачая нале́жачае нале́жачыя
Р. нале́жачага нале́жачай
нале́жачае
нале́жачага нале́жачых
Д. нале́жачаму нале́жачай нале́жачаму нале́жачым
В. нале́жачы (неадуш.)
нале́жачага (адуш.)
нале́жачую нале́жачае нале́жачыя (неадуш.)
нале́жачых (адуш.)
Т. нале́жачым нале́жачай
нале́жачаю
нале́жачым нале́жачымі
М. нале́жачым нале́жачай нале́жачым нале́жачых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нале́жаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нале́жу нале́жым
2-я ас. нале́жыш нале́жыце
3-я ас. нале́жыць нале́жаць
Прошлы час
м. нале́жаў нале́жалі
ж. нале́жала
н. нале́жала
Дзеепрыслоўе
цяп. час нале́жачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

На́шынец ’наш, тутэйшы, зямляк’ (Сабаленка), ’чалавек з мясцовага асяроддзя’ (Ян.), нашчанец ’наш чалавек, свой брат’ (Нас., Гарэц.), на́шчыніц ’мясцовы чалавек, тубылец’ (Нік. Очерки; мсцісл., З нар. сл.), рус. нашенец ’наш, свой чалавек’, ст.-польск. naszyniec ’тс’, чэш., славац. пасінее ’тс’, славен. паспее ’наш, зямляк, суайчыннік’, серб.-харв. нашинац ’тс’, балг. на́шенец ’тс’, макед. нашинец ’тс’. Утворана ад *нашынскі (Снишына, гл.), параўн. рус. нашинский, на́шенский ’наш, належачы нам’, чэш., славац. našinsky, серб.-харв. нашински, балг. на́шенски, макед. нашински (гл. ESSJ SG, 2, 440) або ад *нашын, параўн. рус. на́шин ’наш’ (пск., цвяр., СРНГ); формы з ‑шч‑ ад *нашчынскі, што магло быць утворана ад наскі, наські (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сам ’сам, ніхто іншы’, у знач. наз. ’гаспадар, кіраўнік і г. д.’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’адзін, адзінокі’ (Сл. ПЗБ, Нар. лекс.), са́мы займ. ’той, ніхто іншы’, ’іменна такі, які патрэбен, падыходзіць (самая пара)’, ’той, што мае вышэйшую ступень якасці (самы вясёлы)’ (ТСБМ, Бяльк.), са́му, саму́ ’адзін, адзінокі’ (ТС), са́мо, са́ме ’толькі, як раз’, са́міе ’самі’ (Ян.), саме́нко, саме́нты ’якраз’ (Мат. Гом.). Сама‑ — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае накіраванасць, здзяйсненне, працяканне дзеяння і інш.: самасе́й (да сеяць), самапа́сам ’самастойна, без нагляду’ (да пасці), самату́жкі ’маленькія санкі’ (да тужыцца), самакі́ша ’прастакваша’ (да кіснуць), самахоць ’па сваёй волі’ (да хацець) і інш. Агульнаславянскае; рус. сам ’сам; адзін’, укр. сам, са́мий ’тс’, стараж.-рус., ст.-слав. самъ, польск., в.-луж., н.-луж. sam, каш. som, чэш., славац. sám, серб.-харв. sȃm, славен. sȃm, балг., макед. сам ’сам’, ’адзін, адзінокі’. Прасл. *samъ, *sama, *samo. Паралелі ў ст.-інд. samás ’роўны, адзінкавы’, авесц. hama‑, hāma‑, ст.-пярс. hama‑ ’роўны, той жа самы’, гоц. sama ’той жа самы’, ст.-в.-ням. samo, ст.-англ. same, ст.-ісл. sómr ’падыходзячы, належачы’ і г. д., гл. Траўтман, 273; Торп, 432; Праабражэнскі, 2, 249; Фасмер, 3, 552; Сной₁, 553; усе ад і.-е. кораня somo/semo < і.-е. *sem ’адзін’. Трубачоў, Этимология–1965, 23, 65, падкрэсліваючы незалежнасць ужывання займеннікавага элемента ў славянскім і іранскім, лічыць, што авесц. hāmō не падцвярджае агульнасць інавацыйнага падоўжання ў гэтых мовах. Даўжыня галоснага ў славянскім слове паводле Махэка₂, 537 мае экспрэсіўны характар. Гл. яшчэ БЕР, 6, 453 і наст., Шустар-Шэўц, 2, 1266; Борысь, 538. Сюды ж прым. самаві́ты ’разумны’ (Нас., ТС), ’самастойны’ (Ян.), ’мажны, дзябёлы’, ’паважны, салідны’ (ТСБМ), самава́ць ’садзіцца на гак, шараваць плытам па гаку’ (навагр., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)