нака́з
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
нака́з |
нака́зы |
| Р. |
нака́зу |
нака́заў |
| Д. |
нака́зу |
нака́зам |
| В. |
нака́з |
нака́зы |
| Т. |
нака́зам |
нака́замі |
| М. |
нака́зе |
нака́зах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
нака́з, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Павучанне, настаўленне.
Бацькоўскі н.
2. Даручэнні выбаршчыкаў свайму дэпутату ў пісьмовай або вуснай форме для вырашэння ў пэўных інстанцыях.
Наказы выбаршчыкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нака́з нака́з, -зу м.;
нака́з избира́телей нака́з вы́баршчыкаў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нака́з, -зу м.
1. нака́з; наставле́ние ср.;
ён заўсёды выко́нваў н. ба́цькі — он всегда́ выполня́л нака́з (наставле́ние) отца́;
2. разг.: даць н. переда́ть, извести́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нака́з, ‑у, м.
1. Павучальнае настаўленне. Бацькоўскі наказ. □ Маці сама дала наказ быць не горшым, чым дзеці ў добрых людзей... Брыль.
2. Загад або распараджэнне. [Антанюк:] — Сувязной, якую мы паслалі ў Казюры да Марыны, я даў наказ: пастарацца ўгаварыць малодшага [сына] застацца з маці. Шамякін.
3. Дзяржаўны акт, у якім змешчаны інструкцыі аб выкананні загаду, распараджэння. Наказ Савета Працы і Абароны. // Пажаданні, патрабаванні і задачы, якія выказваюцца выбаршчыкамі свайму дэпутату ў вуснай ці пісьмовай форме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нака́з ’запрашэнне’, ’паведамленне, апавяшчэнне’, ’наказ’ (Яруш., Гарэц.; валож., Жыв. сл.; Яўс.). Ад наказа́ць ’паведаміць праз каго-небудзь (запрашэнне, вестку)’, да казаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
запаве́т, -у, М -ве́це, мн. -ы, -аў, м. (высок.).
Наказ, парады паслядоўнікам, нашчадкам.
З. бацькі сыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нака́зыватьII несов., уст., прост. (давать наказ, наставление) нака́зваць, дава́ць нака́з; (велеть) зага́дваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
завяшча́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
Вусны або пісьмовы наказ, які змяшчае распараджэнні (пераважна аб маёмасці) на выпадак смерці.
Духоўнае з. (перан.: запавет нашчадкам, паслядоўнікам).
|| прым. завяшча́льны, -ая, -ае.
Завяшчальнае пісьмо.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напу́тствовать
1. сов. даць нака́з (на даро́гу), наказа́ць;
2. несов. дава́ць нака́з (на даро́гу), нака́зваць;
стари́к напу́тствовал дете́й тёплыми слова́ми стары́ дава́ў нака́з (на даро́гу) дзе́цям цёплымі сло́вамі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)