найго́ршы

прыметнік, якасны, найвышэйшая cтупень параўнання

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. найго́ршы найго́ршая найго́ршае найго́ршыя
Р. найго́ршага найго́ршай
найго́ршае
найго́ршага найго́ршых
Д. найго́ршаму найго́ршай найго́ршаму найго́ршым
В. найго́ршы (неадуш.)
найго́ршага (адуш.)
найго́ршую найго́ршае найго́ршыя (неадуш.)
найго́ршых (адуш.)
Т. найго́ршым найго́ршай
найго́ршаю
найго́ршым найго́ршымі
М. найго́ршым найго́ршай найго́ршым найго́ршых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

найго́ршы прил. превосх. ст. са́мый ху́дший, наиху́дший

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

найго́ршы, ‑ая, ‑ае.

1. Самы горшы, самы кепскі. Найгоршы дзень.

2. у знач. наз. найго́ршае, ‑ага, н. Самае горшае, самае кепскае. Яго напаткала самае найгоршае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наиху́дший найго́ршы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́людак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Найгоршы сярод людзей; вырадак.

В. роду чалавечага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

най..., прыстаўка.

Ужываецца пры ўтварэнні найвышэйшай ступені прыметнікаў і прыслоўяў і надае ім значэнне самай высокай ступені якасці, напрыклад: найлепшы, найгоршы, найвышэйшы, найчасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́людак, ‑дка, м.

Найгоршы сярод людзей; вырадак. // перан. Вельмі жорсткі чалавек; бандыт, кат. Зграя фашысцкіх вылюдкаў будзе знішчана, змецена з твару зямлі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́дший

1. сравн. ст. го́ршы;

2. превосх. ст. найго́ршы;

в ху́дшем слу́чае у (най)го́ршым вы́падку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрэ́нны, -ая, -ае; го́ршы, найго́ршы.

1. Пазбаўлены станоўчых якасцей, нездавальняючы, не такі, як трэба; проціл. добры.

Дрэнныя прадукты.

Д. почырк.

Дрэннае надвор’е.

Дрэннае абсталяванне.

Д. гаспадар.

Дрэнныя суседзі.

Дрэнныя даходы.

Дрэннае здароўе.

Здарылася найгоршае (наз.) з усяго, што можна было чакаць.

2. Заганны з маральнага боку; здатны на кепскія ўчынкі.

Дрэнныя паводзіны.

Д. чалавек.

3. Неспрыяльны, невясёлы, які не абяцае нічога добрага.

Дрэннае прадчуванне.

Дрэнныя аналізы крыві.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́радак, ‑дка, м.

1. Той, хто страціў станоўчыя фізічныя або псіхічныя якасці пакалення; крэцін; пачвара. // Нікчэмны, непрыязны чалавек; вылюдак. Маральны вырадак.

2. Найгоршы ці найлепшы сярод пэўнай групы людзей. [Аляксей Іванавіч:] — Хлопец гэты па-сапраўднаму дружыў з намі, з галыцьбой, за што ў сваёй сям’і яго лічылі вырадкам. Скрыпка.

3. Жорсткі чалавек; гвалтаўнік; садыст. Фашысцкія вырадкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)