надыхо́дзіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. надыхо́джу надыхо́дзім
2-я ас. надыхо́дзіш надыхо́дзіце
3-я ас. надыхо́дзіць надыхо́дзяць
Прошлы час
м. надыхо́дзіў надыхо́дзілі
ж. надыхо́дзіла
н. надыхо́дзіла
Загадны лад
2-я ас. надыхо́дзь надыхо́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час надыхо́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надыхо́дзіць несов.

1. (о дне, времени) наступа́ть, настава́ть; приближа́ться;

2. приходи́ть;

1, 2 см. надысці́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Незак. да надысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надысці́, надыду́, нады́дзеш, нады́дзе; надышо́ў, -шла́, -шло́; нады́дзі; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, наблізіцца.

Надышоў час расстання.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ахапіць, авалодаць.

Зноў надышоў страх.

3. Прыйсці, з’явіцца куды-н. (разм.).

Неўзабаве надышлі астатнія.

|| незак. надыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. надыхо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блі́зіцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -зіцца; незак.

Набліжацца, надыходзіць.

Б. жніво.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасля..., прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.: які адбываецца, надыходзіць пасля чаго-н., напр.: пасляабедзенны, пасляродавы, пасляледавіковы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вечарэ́ць, -э́е; безас., незак.

Блізіцца к вечару, надыходзіць (пра вечар).

Пачало в.

Увосень рана вечарэе.

|| зак. звечарэ́ць, -э́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахо́дзіць

надыходзіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. нахо́дзіць нахо́дзяць
Прошлы час
м. нахо́дзіў нахо́дзілі
ж. нахо́дзіла
н. нахо́дзіла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

настава́ть несов. надыхо́дзіць, настава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. надыходзіць — надысці (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)