надзе́жнік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
надзе́жнік |
надзе́жнікі |
| Р. |
надзе́жніка |
надзе́жнікаў |
| Д. |
надзе́жніку |
надзе́жнікам |
| В. |
надзе́жнік |
надзе́жнікі |
| Т. |
надзе́жнікам |
надзе́жнікамі |
| М. |
надзе́жніку |
надзе́жніках |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
надзе́жнік, ‑а, м.
Невялікі абрус для накрывання дзежкі-хлебніцы. Па стале белы надзежнік, і на яго насыпана вараная бульба. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Надзе́жнік ’кавалак палатна, якім пакрывалі дзяжу’ (Сл. ПЗБ, Жд. 1, Сцяшк., Бяльск.; талач., Шатал., Мат. Гом., круп., Нар. сл.), надіжнык ’тс’ (драг., З нар. сл.), надзежніца ’тс’ (Мат. Гом.). У выніку семантычнага згортвання надзежны абрус або накідка на дзяжу > надзежнік, надзежніца, да дзяжа, дзежка, адносна словаўтварэння параўн. набожнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Набра́знік ’рушнік, які вешаюць на абразы’ (Касп.). З *наа‑ бризнік (< на абразы), як надзежнік, набожнік (гл.), з наступным сцяжэннем галосных на стыку марфем, параўн. на‑ бражнік ’тс’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)