надво́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.
Частка двара каля хаты, дома.
Прасторны н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надво́рак
‘двор’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
надво́рак |
надво́ркі |
| Р. |
надво́рка |
надво́ркаў |
| Д. |
надво́рку |
надво́ркам |
| В. |
надво́рак |
надво́ркі |
| Т. |
надво́ркам |
надво́ркамі |
| М. |
надво́рку |
надво́рках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
надво́рак, -рка м. двор (возле дома)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надво́рак, ‑рка, м.
Частка двара каля хаты, дома. На прасторным падворку побач з калодзежам шуміць высокая разгалістая вярба. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Надворак 1 ’двор, падворак’ (Яруш.), ’двор каля хаты’ (БРС), ’прастора паміж хатай і гаспадарчымі пабудовамі’ (нясвіж., слуц., смілав., шчуч., Яшк.; гродз., астрав., дзятл., маст., лід., навагр., Сл. ПЗБ). Заходнебеларускі наватвор, відаць, у выніку кантамінацыі мясцовага надвор’е ’дворышча’ і падворак (< польск. podwórek, podwórko?).
Надворак 2 ’стул’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), ’панос’ (Сцяц.). Эўфемізм, да двор.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кланы́ ’паклоны’: «Прыехаў ён (верабей) на надворак, скрыпнуў чабанамі, а сарока-белабока з нізкімі кланамі» (Фед., VI, 7а). Гл. кланяцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панадво́рак ’двор каля жылога або адміністратыўнага будынка’ (ТСБМ, Шат., Янк., Гарэц.), панадво́рку ’па панадворку’ (ТС). З па і надворак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Надворсак ’дворышча’ (навагр., Нар. сл.). Да надворак з цяжка вытлумачальнай устаўкай зычнага с; магчыма, пад уплывам прыметніка дворскі ’дваровы, уласцівы панскаму двару’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́вар ’двор для скаціны’ (Бяльк.). Да вор ’загарадка, агароджа’, утворана хутчэй за ўсё з першапачатковага прыназоўнага словазлучэння на вор, гл. у Бялькевіча навыр ’пад карову, даіць карову (і на двор)’. Паралельна да надворак ’двор’, параўн. ворак ’двор для скаціны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надво́р’е 1 ’месца па-за жылымі пабудовамі; дворышча’ (Нас., Яшк., Федар.), параўн. укр. надвірʼя, рус. надворье, польск. nadworze, чэш. nádvoři — усё да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (месца), гл. двор, надворак.
Надвор’е 2 ’чыстае паветра, пагода’ (Нас.), ’надвор’е’ (Сл. ПЗБ, ТС), надворʼя ’надвор’е, пагода’ (Бяльк.), рус. надворье ’тс’. Да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (стан паветра і інш.), гл. двор.
Надвор’е 3 ’медыц. стул’ (ТС). Эўфемізм, да папярэдняга слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)