наго́ткі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. наго́ткі
Р. наго́ткаў
Д. наго́ткам
В. наго́ткі
Т. наго́ткамі
М. наго́тках

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

наго́ткі, -так, адз. наго́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Аднагадовая садовая расліна з аранжава-жоўтымі кветкамі; кракос.

|| прым. наго́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наго́ткі, -так (ед. наго́тка ж.) бот. ноготки́ чаще мн.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наго́ткі, ‑так; адз. наготка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Назва аднагадовых садовых раслін сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі і насеннем, падобным на птушыны кіпцюр; кракос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наготкі ’расліна Calendula officinalis’, адз. л. наготка (міёр., Жыв. сл.; хойн., Пятк.), іншыя назвы: нагодкі, нагаткі́, ногцікі (гом., гродз., Кіс.), адз. л. нагадок (віл., Сл. ПЗБ), укр. нагідкі, рус. ноготки, польск. nogietki, nagietki, чэш. nehtíki. Памянш. да *nogъtь, гл. ногаць, з-за падабенства формы пладоў (Брукнер, 365; Махэк₂, 394), што, аднак, не можа вытлумачыць фармальныя змены, якія хутчэй за ўсё — вынік дээтымалагізацыі на глебе асобных славянскіх моў, параўн. тураў. наводка ’тс’, змененае пад уплывам дзеяслова наводзіць ’нараджаць’: «Часамі цельна худобіна хочэ звергаць, то напараць наводкі, даюць напіцца, то оно судзержыцца» (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наго́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. наго́тка наго́ткі
Р. наго́ткі наго́так
Д. наго́тцы наго́ткам
В. наго́тку наго́ткі
Т. наго́ткай
наго́ткаю
наго́ткамі
М. наго́тцы наго́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кале́ндула, -ы, ж.

1. Тое, што і наготкі.

2. Лекавы прэпарат з гэтай расліны.

Раствор календулы.

Мазь календулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кале́ндула, ‑ы, ж.

Тое, што і наготкі.

[Лац. Calendula.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нагодкінаготкі (кветкі)’ (Янк. 1). Гл. наготкі; змена зычнага выклікана, відаць, ад’ідэацыяй да нагадзі́цца, параўн. нагода (гл.), або азванчэннем у інтэрвакальным становішчы, параўн. нагадок ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крако́снаготкі’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. krokus ’шафран’ (там жа, 2, 513).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)