наго́ткі, -так, адз. наго́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Аднагадовая садовая расліна з аранжава-жоўтымі кветкамі; кракос.

|| прым. наго́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наго́ткі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. наго́ткі
Р. наго́ткаў
Д. наго́ткам
В. наго́ткі
Т. наго́ткамі
М. наго́тках

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наго́ткі, -так (ед. наго́тка ж.) бот. ноготки́ чаще мн.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наго́ткі, ‑так; адз. наготка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Назва аднагадовых садовых раслін сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі і насеннем, падобным на птушыны кіпцюр; кракос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наготкі

т. 11, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Наготкі 7/371—372

- » - лекавыя 6/296—297 (укл.); 7/732; 12/43 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Наготкі ’расліна Calendula officinalis’, адз. л. наготка (міёр., Жыв. сл.; хойн., Пятк.), іншыя назвы: нагодкі, нагаткі́, ногцікі (гом., гродз., Кіс.), адз. л. нагадок (віл., Сл. ПЗБ), укр. нагідкі, рус. ноготки, польск. nogietki, nagietki, чэш. nehtíki. Памянш. да *nogъtь, гл. ногаць, з-за падабенства формы пладоў (Брукнер, 365; Махэк₂, 394), што, аднак, не можа вытлумачыць фармальныя змены, якія хутчэй за ўсё — вынік дээтымалагізацыі на глебе асобных славянскіх моў, параўн. тураў. наводка ’тс’, змененае пад уплывам дзеяслова наводзіць ’нараджаць’: «Часамі цельна худобіна хочэ звергаць, то напараць наводкі, даюць напіцца, то оно судзержыцца» (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наго́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. наго́тка наго́ткі
Р. наго́ткі наго́так
Д. наго́тцы наго́ткам
В. наго́тку наго́ткі
Т. наго́ткай
наго́ткаю
наго́ткамі
М. наго́тцы наго́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кале́ндула, -ы, ж.

1. Тое, што і наготкі.

2. Лекавы прэпарат з гэтай расліны.

Раствор календулы.

Мазь календулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кале́ндула, ‑ы, ж.

Тое, што і наготкі.

[Лац. Calendula.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)