нагадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак.

1. каго-чаго. Выгадаваць, вырасціць у нейкай колькасці.

Н. дзяцей.

Н. пладовых дрэў.

2. каго. Распладзіць.

Н. гусей.

|| незак. нагадо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагадава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагаду́ю нагаду́ем
2-я ас. нагаду́еш нагаду́еце
3-я ас. нагаду́е нагаду́юць
Прошлы час
м. нагадава́ў нагадава́лі
ж. нагадава́ла
н. нагадава́ла
Загадны лад
2-я ас. нагаду́й нагаду́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час нагадава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагадава́ць сов.

1. вы́растить;

н. мно́га пладо́вых дрэў — вы́растить мно́го плодо́вых дере́вьев;

2. развести́;

н. гусе́й — развести́ гусе́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак.

1. каго. Выгадаваць у нейкай колькасці. Нагадаваць дзяцей. // чаго. Вырасціць у нейкай колькасці. Тым часам падраслі дочкі, нагадавалі вазонаў. Шахавец.

2. што. Нарасціць, добра кормячы. Нагадаваць на парсюку сала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Нагадава́ць, нагодова́ць ’накарміць’: нагодуй дзіця (лельч., Нар. лекс.). Ад гадаваць, што мае шырокую семантыку, у тым ліку і ’карміць’: ходзем свінья годоваць (ТС), параўн. чэш. hodovati ’піраваць’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нагадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагадаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагадава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагадаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагадава́ны

1. вы́ращенный;

2. разведённый;

1, 2 см. нагадава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагадо́ўваць несов.

1. выра́щиватъ;

2. разводи́ть;

1, 2 см. нагадава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нарасти́ть сов.

1. нарасці́ць;

нарасти́ть но́вую ко́жу нарасці́ць но́вую ску́ру;

2. (удлинить) надтачы́ць; (прибавить) надба́віць; (накопить) нарасці́ць, намно́жыць;

3. (вырастить в каком-л. количестве) навыро́шчваць, нагадава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)