Наві́ны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Наві́ны
Р. Наві́н
Наві́наў
Д. Наві́нам
В. Наві́ны
Т. Наві́намі
М. Наві́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наві́ны мн. но́вости;

тэлевізі́йныя н. — телевизио́нные но́вости

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навіна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. навіна́ наві́ны
Р. навіны́ наві́н
Д. навіне́ наві́нам
В. навіну́ наві́ны
Т. навіно́й
навіно́ю
наві́намі
М. навіне́ наві́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Навіна́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Навіна́
Р. Навіны́
Д. Навіне́
В. Навіну́
Т. Навіно́й
Навіно́ю
М. Навіне́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прачу́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Пра які прачулі, даведаліся.

Прачутыя навіны.

2. Прасякнуты пачуццём.

Прачутае жывое слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навіна́, -ы́, мн. навіны, -ві́н, ж.

1. Атрыманая нядаўна вестка.

Прыемная н.

Пачуць многа навін.

2. Нешта новае, незнаёмае.

Н. ў жыцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́вость навіна́, -ны́ ж.;

но́вости в нау́ке наві́ны ў наву́цы;

но́вость сезо́на навіна́ сезо́ну;

после́дние но́вости апо́шнія наві́ны;

э́то что ещё за но́вости? гэ́та што яшчэ́ за вы́думкі?, гэ́та што яшчэ́ за наві́ны?;

вот но́вости! вось вы́думкі!, вось но́вая спра́ва!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растрындзе́ць

‘раззваніць што-небудзь (навіны) і пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. растрынджу́ растрындзі́м
2-я ас. растрындзі́ш растрындзіце́
3-я ас. растрындзі́ць растрындзя́ць
Прошлы час
м. растрындзе́ў растрындзе́лі
ж. растрындзе́ла
н. растрындзе́ла
Загадны лад
2-я ас. растрындзі́ растрындзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час растрындзе́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спахмурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: зрабіцца хмурным, змрочным.

Над лесам неба спахмурнела.

2. перан. Стаць сумным, невясёлым, маркотным.

Ад такой нечаканай навіны маці спахмурнела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфарма́цыя, -і, ж.

1. Звесткі аб навакольным свеце і працэсах, якія ў ім працякаюць і ўспрымаюцца чалавекам або спецыяльнымі ўстройствамі (спец.).

Тэорыя інфармацыі.

2. Паведамленне аб становішчы спраў; навіны.

Газетная і.

Сродкі масавай інфармацыі.

|| прым. інфармацы́йны, -ая, -ае.

І. бюлетэнь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)