Наві́ны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Наві́ны
Р. Наві́н
Наві́наў
Д. Наві́нам
В. Наві́ны
Т. Наві́намі
М. Наві́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наві́ны мн. но́вости;

тэлевізі́йныя н. — телевизио́нные но́вости

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Навіны (в.) 7/352 (к.), 358

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Навіны Палесся» (газ., Столін) 9/56

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Агенцтва друку Навіны 1/71

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«БЕЛАРУ́СКІЯ НАВІ́НЫ»,

бюлетэнь Беларускага дэмакратычнага аб’яднання (БДА) у Польшчы. Выдаецца з 1990 у Беластоку на бел. мове. Асвятляе дзейнасць БДА, сац.-эканам., паліт. і грамадска-культ. жыццё беларусаў у Польшчы, змяшчае хроніку бел. паліт. руху ў Польшчы.

Л.У.Языковіч.

т. 2, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БЕЛАРУ́СКІЯ НАВІ́НЫ»,

штомесячная грамадска-паліт. газета. Выдавалася з 25.12.1945 да 1947 у Парыжы на бел. мове аб’яднаннем бел. работнікаў пры Цэнтр. Франц. хрысц. сіндыкаце. Рэдактар Л.Рыдлеўскі. Інфармавала аб жыцці і дзейнасці бел. эміграцыі, друкавала артыкулы на гіст. і эканам. тэмы, аб грамадска-паліт. жыцці на Беларусі, творы Я.Купалы, Л.Геніюш, Н.Арсенневай, А.Зязюлі, А.Салаўя і інш.

Т.А.Папоўская.

т. 2, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«НАВІ́НЫ АКАДЭ́МІІ НАВУ́К БЕЛАРУ́СІ»,

штотыднёвая газета Нац. АН Беларусі. Выдавалася з кастр. 1979 да ліст. 1997, да 1990 наз. «За передовую науку». Выходзіла на бел. і рус. мовах, з 1994 — на бел. мове. Асн. кірункі публікацый: навук. дасягненні, нац. праблемы, экалогія, пошук рэсурсаў, сац. праблемы навукі. З 28.11.1997 наз. «Веды».

т. 11, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

навіна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. навіна́ наві́ны
Р. навіны́ наві́н
Д. навіне́ наві́нам
В. навіну́ наві́ны
Т. навіно́й
навіно́ю
наві́намі
М. навіне́ наві́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Навіна́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Навіна́
Р. Навіны́
Д. Навіне́
В. Навіну́
Т. Навіно́й
Навіно́ю
М. Навіне́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)