інфарма́цыя, -і, ж.

1. Звесткі аб навакольным свеце і працэсах, якія ў ім працякаюць і ўспрымаюцца чалавекам або спецыяльнымі ўстройствамі (спец.).

Тэорыя інфармацыі.

2. Паведамленне аб становішчы спраў; навіны.

Газетная і.

Сродкі масавай інфармацыі.

|| прым. інфармацы́йны, -ая, -ае.

І. бюлетэнь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)