Наві́нкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Наві́нкі
Р. Наві́нак
Наві́нкаў
Д. Наві́нкам
В. Наві́нкі
Т. Наві́нкамі
М. Наві́нках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наві́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. наві́нка наві́нкі
Р. наві́нкі наві́нак
Д. наві́нцы наві́нкам
В. наві́нку наві́нкі
Т. наві́нкай
наві́нкаю
наві́нкамі
М. наві́нцы наві́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Што-н. новае, што нядаўна з’явілася.

Навінкі тэхнікі.

Кніжныя навінкі.

2. Тое, што і навіна (у 1 знач.; разм.).

Расказаць навінку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наві́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Наві́нка
Р. Наві́нкі
Д. Наві́нцы
В. Наві́нку
Т. Наві́нкай
Наві́нкаю
М. Наві́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Што‑н. новае, што нядаўна з’явілася. Дзяўчаты і хлопцы пытаюцца пра навінкі савецкай літаратуры, называюць імёны любімых кінаакцёраў, балерын. Брыль. — Тут у нас сабіраюць унікальныя станкі, — нарэшце парушае маўчанне сакратар, — таму канвеера ці яшчэ якіх тэхнічных навінак, як бачыце, няма. Асіпенка.

2. Разм. Тое, што і навіна (у 1 знач.). Расказаць навінку. □ Пайшла [сяброўка], закружыла, панесла навінку, Пранесла праз горад да самага рынку. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́ўны і (разм.) крэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які паходзіць ад адных продкаў; родны па крыві. Кроўная сястра. □ Была яшчэ Насцечка, былі яшчэ меншыя, кроўныя толькі па бацьку браты: Алесь, Міколка, Валодзя, Хведзя, але яны, апроч Алеся, нарадзіліся ўжо, калі я не жыў у Рагазіне. Сабаленка. / у знач. наз. кро́ўныя, ‑ых і крэ́ўныя, ‑ых. Навіны ўзбуджалі .. ў кожнага [салдата] жаданне паехаць дадому, пабачыць кроўных. Галавач. // Заснаваны на паходжанні ад адных сваякоў; сваяцкі. Кроўныя сувязі.

2. Надзвычай блізкі і важны, арганічна неабходны для каго‑н. Мужчыны доўга і дзелавіта, як кроўную справу, абмяркоўвалі ўсё: будаўніцтва заводаў, дарог, гарадоў. Брыль.

3. перан. Моцны, непарушны, заснаваны на агульнасці інтарэсаў. Кроўная сувязь з народам і яго вызваленчым рухам вызначыла глыбокую народнасць, рэалізм і рэвалюцыйную ідэйнасць купалаўскай эстэтыкі. Івашын.

4. Разм. Уласнае, нажытае сваёй працай. А паўтары дзесяціны зямлі ва ўрочышчы «Навінкі» куплены, маўляў, Жуком за яго кроўныя грошы. Брыль.

•••

Кроўная крыўда гл. крыўда.

Кроўная помста гл. помста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)