навалі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. навалю́ нава́лім
2-я ас. нава́ліш нава́ліце
3-я ас. нава́ліць нава́ляць
Прошлы час
м. навалі́ў навалі́лі
ж. навалі́ла
н. навалі́ла
Загадны лад
2-я ас. навалі́ навалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час навалі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

навалі́ць², -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., чаго.

Прыгатаваць шляхам валення ў вялікай колькасці.

Н. валёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навалі́ць¹, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. што і чаго. Налажыць, узваліць што-н. на каго-, што-н.

Н. камень на дзежку з агуркамі.

Н. сучча на агонь.

2. перан., што на каго (што). Ускласці на каго-н. многа работы, абавязкаў.

Н. усю работу на аднаго.

3. чаго. Накідаць у беспарадку многа чаго-н.

Н. кучу дроў.

4. безас., што і чаго. Напа́даць у вялікай колькасці (пра лісце, снег і пад.).

Наваліла снегу за ноч.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго-чаго. Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці.

Наваліла (безас.) народу на сход.

|| незак. нава́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.).

|| наз. нава́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 3 знач.), нава́льванне, -я, н. (да 1—3 знач.) і нава́л, -у, м. (да 1 і 3 знач.; спец.).

Навал вугалю.

|| прым. нава́лачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.) і нава́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

Навалачны пункт.

Навальны спосаб пагрузкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навалі́ць I сов., в разн. знач. навали́ть;

н. ка́мень на што-не́будзь — навали́ть ка́мень на что́-л.;

н. ку́чу дроў — навали́ть ку́чу дров;

і́ла мно́га сне́губезл. навали́ло мно́го сне́гу;

н. на каго́е́будзь мно́га рабо́ты — навали́ть на кого́-л. мно́го рабо́ты;

з усі́х бако́ў ~лі́ла наро́ду — со всех сторо́н навали́ло наро́ду

навалі́ць II сов. (изготовить валяньем) наваля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навалі́ць, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.

1. што і чаго. Налажыць, узваліць што‑н. на каго‑, што‑н. Наваліць сучча на агонь. □ Паставілі [друкарскі станок] у кутку каля ложка, пакінулі на яго коўдру, зверху навалілі адзежы. Арабей. Назаўтра цэлы дзень балелі рукі, ныла спіна, нібы хто наваліў на яе цяжкі камень. Хадановіч. // перан. Ускласці на каго‑н. многа работы, абавязкаў. — Пшанічны! — паклікаў старшына. — Давай памагай. Што на аднаго хлопца наваліў столькі [работы]. Быкаў.

2. чаго. Налажыць, накідаць у беспарадку многа чаго‑н. Каля падвала навалілі нямала розных скрынак: відаць, усё з магазіна выкідвалі. Даніленка.

3. чаго. Нагрузіць, накласці многа чаго‑н. Наваліць воз дроў. Наваліць машыну зямлі.

4. звычайна безас. што і чаго. Нападаць у вялікай колькасці (пра лісце, снег і пад.). І хоць тут [у лесе] было зацішней, але снегу жваліла ў пояс, і быў ён жорсткі, [сынкі]. Лынькоў. Месцамі.. [пурга] наваліла высокія гурбы, а месцамі амаль да самай зямлі вылізала снег сваім калючым ледзяным языком. Бяганская.

5. безас. Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці. На першы вечар народу наваліла поўная школа, нават месцаў не хапала. Колас.

6. чаго. Зрабіць, прыгатаваць шляхам валення ў вялікай колькасці. Наваліць валёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́лены I в разн. знач. нава́ленный; см. навалі́ць I

нава́лены II нава́лянный; см. навалі́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

понавали́ть сов., разг. панава́льваць; (навалить) навалі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взгромозди́ть сов., разг. узгрува́сціць, нагрува́сціць, навалі́ць, накла́сці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нава́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наваліць (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. навальваць — наваліць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)