на́валач
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
| Н. |
на́валач |
| Р. |
на́валачы |
| Д. |
на́валачы |
| В. |
на́валач |
| Т. |
на́валаччу |
| М. |
на́валачы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
на́валач, -ы, ж. (разм.).
1. Хмары, туман, смуга.
Не паспела распагодзіцца, і зноў пайшла н.
2. Той, хто прыйшоў, з’явіўся аднекуль; не тутэйшы (груб.).
Н. з усяго свету.
3. зб. Зброд, варожыя людзі (пагард.).
Фашысцкая н.
4. перан. Тое, што і напасць.
Што ж гэта за н. такая!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
на́валач ж., презр. сброд м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
на́валач, ‑ы, ж.
Разм.
1. Хмары, туман, смуга. На момант святлее, а пасля навалач насоўваецца ізноў. Пестрак. Ноч пацямнела, у змрочнай навалачы зусім знік месяц. Быкаў.
2. Груб. Той, хто прыйшоў, з’явіўся аднекуль, не тутэйшы. — Нейкая навалач з усяго свету сядзіць у Наносах, як скула, і адважваецца папракаць яго, Сцяпана Івашкевіча! Чарнышэвіч.
3. зб. Пагард. Зброд, варожыя людзі. Фронт штодзённа патрабаваў як мага больш паравозаў, баявой тэхнікі для барацьбы з фашысцкай навалаччу. Сабаленка.
4. Тое, што і напасць. «І што гэта за навалач такая,.. — не гараць дровы, хоць ты трэсні». Сіпакоў. «Што за навалач?» Боль, уеўшыся ў спіну, дзіўным водгуллем чуўся то ў баку, то ў жываце. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́валач ’зброд’ (БРС), ’дрэнны, шкодны чужы чалавек’ (Сцяшк.), ’чужыя людзі, перасяленцы’ (стаўбц., З нар. сл.). Укр. на́волоч ’зброд’. Хутчэй за ўсё шляхам адваротнай дэрывацыі ад навалачы́цца ’напрыходзіць, назбірацца’, што ў сваю чаргу ад валачы́цца ’цягацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́брыдзь, -і, ж., зб. (разм., пагард.).
Зброд, навалач (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
На́брыдзь ’валацуга’ (Бяльк.), ’чужыя людзі, непрыемныя для мясцовых жыхароў перасяленцы’ (бялын., Нар. сл.), укр. на́брід ’навалач’. Ад набрысці́. Гл. брысці́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наброд ’валацуга, заходжы падазронага выгляду’ (Бяльк.), ’зброд’: Наброд карова, глядзі і ня ўледзіш (Юрч. Фр. 3: ’шкадлівая’), наброды ’прыезджы чалавек, сям’я’ (мсцісл., Янк. 1), набродны ’прыблудны’ (рэчыц., Нар. сл.), рус. набро́д ’навалач’. Ад набрысці, брысці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
худзі́зна, ‑ы, ж.
1. Знешні выгляд худога 1. Худзізна [палоннага] ўразіла Ядзю можа больш, чым раны, бруд, зарослы сівой барадой твар. Асіпенка. Нягледзячы на худзізну, .. [жарабок] аказаўся даволі жвавым. Сяркоў.
2. Разм. Пра худога чалавека або жывёлу. Цяпер конь.. [Кастуся] ўжо не быў той здарожанай, хоць і маладой, худзізнай. Чорны. Навалач нейкую знайшла, прымака. Худзізна — скура ўжо не на рэбрах, а пад рэбрамі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сво́лач ‘зброд, дрэнь, нягоднік’ (Сержп. Прык.), сюды ж з экспрэсіўнай суфіксацыяй сволота́ ‘агідныя шкодныя людзі’, сволочу́га ‘нягоднік, нягодніца’ (ТС). Непасрэднае запазычанне з рус. сво́лочь, пры якім фармант ‑оч (< ‑ък) у сувязі з аканнем супаў з прадуктыўным суф. ‑ач (Вярхоў, Бел. мова, 80). Параўн. народнае навалач (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)