на́валач

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. на́валач
Р. на́валачы
Д. на́валачы
В. на́валач
Т. на́валаччу
М. на́валачы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

на́валач, -ы, ж. (разм.).

1. Хмары, туман, смуга.

Не паспела распагодзіцца, і зноў пайшла н.

2. Той, хто прыйшоў, з’явіўся аднекуль; не тутэйшы (груб.).

Н. з усяго свету.

3. зб. Зброд, варожыя людзі (пагард.).

Фашысцкая н.

4. перан. Тое, што і напасць.

Што ж гэта за н. такая!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́валач ж., презр. сброд м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́валач, ‑ы, ж.

Разм.

1. Хмары, туман, смуга. На момант святлее, а пасля навалач насоўваецца ізноў. Пестрак. Ноч пацямнела, у змрочнай навалачы зусім знік месяц. Быкаў.

2. Груб. Той, хто прыйшоў, з’явіўся аднекуль, не тутэйшы. — Нейкая навалач з усяго свету сядзіць у Наносах, як скула, і адважваецца папракаць яго, Сцяпана Івашкевіча! Чарнышэвіч.

3. зб. Пагард. Зброд, варожыя людзі. Фронт штодзённа патрабаваў як мага больш паравозаў, баявой тэхнікі для барацьбы з фашысцкай навалаччу. Сабаленка.

4. Тое, што і напасць. «І што гэта за навалач такая,.. — не гараць дровы, хоць ты трэсні». Сіпакоў. «Што за навалач?» Боль, уеўшыся ў спіну, дзіўным водгуллем чуўся то ў баку, то ў жываце. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́валач ’зброд’ (БРС), ’дрэнны, шкодны чужы чалавек’ (Сцяшк.), ’чужыя людзі, перасяленцы’ (стаўбц., З нар. сл.). Укр. на́волоч ’зброд’. Хутчэй за ўсё шляхам адваротнай дэрывацыі ад навалачы́цца ’напрыходзіць, назбірацца’, што ў сваю чаргу ад валачы́цца ’цягацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́брыдзь, -і, ж., зб. (разм., пагард.).

Зброд, навалач (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

motłoch, ~u

м. зброд; дрэнь; навалач, набрыдзь

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

На́брыдзь ’валацуга’ (Бяльк.), ’чужыя людзі, непрыемныя для мясцовых жыхароў перасяленцы’ (бялын., Нар. сл.), укр. на́бріднавалач’. Ад набрысці́. Гл. брысці́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zbieranina

ж.

1. сумесь;

2. пагард. набрыдзь; навалач; зброд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Наброд ’валацуга, заходжы падазронага выгляду’ (Бяльк.), ’зброд’: Наброд карова, глядзі і ня ўледзіш (Юрч. Фр. 3: ’шкадлівая’), наброды ’прыезджы чалавек, сям’я’ (мсцісл., Янк. 1), набродны ’прыблудны’ (рэчыц., Нар. сл.), рус. набро́днавалач’. Ад набрысці, брысці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)