набі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж.

1. гл. набіць.

2. Матэрыял, якім набіта, напоўнена што-н.

Паралонавая н. матраца.

|| прым. набі́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набі́ўка ж. (то, чем набито) наби́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набі́ўка, ‑і, ДМ ‑біўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. набіць (у 3, 4, 8 і 9 знач.).

2. Матэрыял, якім набіта што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набіўка (nabiŭka) ’прыстасаванне для ткання паясоў’ (ваўкав., Арх. Федар.), укр. гуцульск. на́бівка ’набіліцы’. Ад набіва́ць ’прыбіваць ніткі’, біць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; набі; -біты; зак.

1. чаго. Убіць, наўбіваць у значнай колькасці.

Н. цвікоў.

2. што. Напоўніць, напхаць чым-н.

Н. мяшок травой.

3. што. Прыбіць зверху да чаго-н. або ўдарамі насадзіць.

Н. абруч на бочку.

4. чаго. Разбіць у вялікай колькасці.

Н. шкла.

5. каго. Нанесці пабоі.

Нехта моцна набіў хлопца.

6. што. Ударамі прычыніць шкоду.

Н. гуз на лбе.

7. каго-чаго. Забіць вялікую колькасць (жывёл, птушак і пад.).

Н. качак.

8. што. Зарадзіць зброю з дула.

Н. стрэльбу.

9. Зрабіць узор асобым спосабам (спец.).

Н. рысунак на тканіне.

Бітком набіць (разм.) — напоўніць што-н. вельмі цесна, шчыльна.

Набіць вока (разм.) — набыць вопыт, уменне вызначыць што-н. адразу.

Набіць (наламаць) руку (разм.) — зрабіцца спрактыкаваным, набыць вопыт у якой-н. справе.

Набіць сабе цану (разм.) — узвысіць сябе ў вачах іншых.

|| незак. набіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3, 6—9 знач.).

|| наз. набіва́нне, -я, н. і набі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж. (да 3, 8 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набі́вачны гл. набіўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наби́вка ж.

1. (действие) набіва́нне, -ння ср.; напіха́нне, -ння ср.; напако́ўванне, -ння ср.; см. набива́ть 1;

2. (то, чем набито) набі́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пане́ль ’дарожка для пераходаў па баках вуліцы; драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні’ (ТСБМ). З рус. пане́ль (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79). У рус. з н.-ням. Paneel або нідэрл. paneel ’панель, абшыўка’, сяр.-н.-ням. panele, pannele ’драўляная абшыўка сцен пакоя’, якія ўзыходзяць да рам. *pannellus ’сукно’, або panịs ’футэроўка, набіўка’ (Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 197, у якога гл. і інш. літ-ру).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тын ‘агароджа з папярочных або вертыкальных жэрдак, пераплеценых прутамі лазы, хворастам’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Шушк., Сл. ПЗБ, ЛА, 4, Байк. і Некр., Яруш., ТС), ‘агароджа з калоў’ (Шымк. Собр., Некр. і Байк., Пятк. 1, Ласт.), ‘агароджа як сцяна з бярвенняў’ (маладз., Янк. Мат., П. С.; валож., ЛА, 4, Маш., Варл.), ‘абкладка калодзежа з плашак’ (ТС, Мат. Маг.): тоўстая жанчына не павінна садзіцца на тыну калодзіся (Сержп. Прымхі), тынь ‘агароджа з дошак’ (Нас., Шушк.), ст.-бел. тынъ ‘плот, паркан’, ‘колле, жэрдкі’ (1579 г., ГСБМ). Сюды ж тыно́к ‘плот, тын’ (бярэз., Жыв. НС), ‘частакол’ (Гарэц.), ‘агароджа з тонкіх прутоў’ (Касп.), ‘агароджа з тонкіх яловых кійкоў, якія пераплятаюцца між жэрдак’ (в.-дзв., Шатал.), тъно́к ‘тс’ (мёрск., Нар. сл.), тыні́ць ‘абгарадзіць тынам’ (Нас., Юрч.), ‘абстаўляць драўлянымі плахамі пограб, сажалку’ (Юрч.), ты́навы ‘зроблены з частаколу’ (брасл., Сл. ПЗБ), ты́неный ‘абстаўлены драўлянымі плахамі’ (Юрч.). Параўн. укр. тин ‘агароджа’, ‘драўляная абліцоўка ў калодзежы’, рус. тын ‘плот’, стараж.-рус. тынъ ‘агароджа, плот’, ‘сцяна’, ‘аблогавае ўмацаванне’; польск. tyn ‘загарадзь, агароджа’; палаб. (vå)tåin ‘тын’, чэш. týn ‘агароджа’, славац. дыял. týn, týň ‘тычка, лата’, славен. tȉn ‘перагародка’, tȉnj ‘агароджа з дошак, жэрдак’, харв. tȉn, серб. ти̏н ‘перагародка’, чак. tȋnj ‘прасценак’, tinac ‘перагародка з ясеневых прутоў, пакрытая тынкам’, шток. ти̂њнабіўка (напханая сенам, саломай, мякінай) між сцен’, ц.-слав. тынъ ‘перагародка, сцяна’. Прасл. *tynъ ‘жывая агароджа’, першапачаткова ‘густы зараснік’, якое ад *tyti ‘густа расці’ (Мартынаў, Лекс. взаим., 145–153; ЕСУМ, 5, 568–9). Іншая шырока распаўсюджаная версія паходжання прасл. *tynъ са ст.-герм. tún ‘двор, сад’, ст.-в.-ням. zûn, ням. Zaun ‘плот’ (Міклашыч, Lex. palaeosl., 1020; Брукнер, 589; Фасмер, 4, 132; Борысь, Czak. stud., 86). Кароткі агляд версій гл. Арол, 4, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)