набрыня́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ня́е; зак.

1. Павялічыцца ў аб’ёме, набраўшыся вадкасці, вільгаці.

Дзверы набрынялі.

Зямля набрыняла.

2. Быць гатовым распусціцца (пра пупышкі на дрэвах).

Пупышкі на вярбе ўжо набрынялі.

3. Апухнуць, ацячы.

Ногі набрынялі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набрыня́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. набрыня́е набрыня́юць
Прошлы час
м. набрыня́ў набрыня́лі
ж. набрыня́ла
н. набрыня́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час набрыня́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

набрыня́ць сов.

1. (напитаться влагой) набу́хнуть, набря́кнуть; взбу́хнуть;

2. оте́чь;

ру́кі ~лі — ру́ки отекли́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набрыня́ць, ‑яе; зак.

1. Набраўшыся вільгаці, вадкасці, павялічыцца ў аб’ёме. Зямля набрыняла вадой, разбухла, як перастаялае цеста. Асіпенка. Лёд на рацэ набрыняў, зламаліся на ім і запоўніліся вадой пракладзеныя людзьмі сцяжынкі. Хадкевіч. // Наогул прасякнуць вільгаццю, вадкасцю. Штаны і ватоўка адразу ж набрынялі вадою і пачарнелі. М. Ткачоў. [Ігнацюк] гнаў аўтобус, гледзячы толькі наперад. Бінт на руцэ збіўся, набрыняў крывёю. Хомчанка.

2. Тое, што і набухнуць (у 1 знач.). Стаяла вясна. Яшчэ не распусціліся клейкія бярозавыя лісточкі, а пупышкі ўжо набрынялі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набрыня́ць ’набухаць’ (Касп.), ’набухнуць ад вільгаці’ (Шат., Сцяшк., Чач.). Гл. брыня́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набры́ньваць, ‑ае.

Незак. да набрыняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забу́хнуть сов. набра́кнуць, набрыня́ць; набу́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накі́снуць, ‑не; пр. накіс, ‑ла; зак.

Набрыняць чым‑н. кіслым. Бочка накісла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набря́кнуть сов., прост.

1. (напитавшись влагой, раздаться в объёме) набра́кнуць, набрыня́ць, набу́хнуць;

2. (отечь, распухнуть) набрыня́ць; напу́хнуць, мног. панапуха́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набру́лець

‘намачыцца; напухнуць; набрыняць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. набру́лею набру́леем
2-я ас. набру́лееш набру́лееце
3-я ас. набру́лее набру́леюць
Прошлы час
м. набру́леў набру́лелі
ж. набру́лела
н. набру́лела
Загадны лад
2-я ас. набру́лей набру́лейце
Дзеепрыслоўе
прош. час набру́леўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)