міфі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міфі́чны міфі́чная міфі́чнае міфі́чныя
Р. міфі́чнага міфі́чнай
міфі́чнае
міфі́чнага міфі́чных
Д. міфі́чнаму міфі́чнай міфі́чнаму міфі́чным
В. міфі́чны (неадуш.)
міфі́чнага (адуш.)
міфі́чную міфі́чнае міфі́чныя (неадуш.)
міфі́чных (адуш.)
Т. міфі́чным міфі́чнай
міфі́чнаю
міфі́чным міфі́чнымі
М. міфі́чным міфі́чнай міфі́чным міфі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

міфі́чны

1. мифи́ческий;

2. перен. (овеянный преданиями) мифи́ческий, мифи́чный; легенда́рный;

3. перен., разг. (вымышленный) мифи́ческий, мифи́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міфі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да міфа (у 1 знач.).

2. перан. Абвеяны паданнямі, легендарны; казачны.

3. перан. Разм. Прыдуманы, неверагодны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Старажытнае паданне аб легендарных героях, багах, аб паходжанні свету і розных з’яў прыроды.

Міфы Старажытнай Грэцыі.

2. перан. Нешта фантастычнае, неверагоднае; выдумка.

М. аб шкоднасці кавы.

|| прым. міфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мифи́ческий, мифи́чный міфі́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кашчэ́й, ‑я, м.

1. Міфічны персанаж усходнеславянскіх народных казак: кашчавы і злы стары, які валодае тайнай даўгавечнасці і незлічоным багаццем. Кашчэй бессмяротны.

2. Разм. Пра вельмі худога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Безецный ’нізкі, подлы’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Укр. (з XVI ст. і ў дыялектах) безецний ’тс’. Запазычанне з польск. bezecny ’тс’ (да прасл. čьstь ’гонар’; Слаўскі, 1, 120). Цімчанка, 70; Булыка, Запазыч., 40. Сюды адносіцца і беззэ́цны цмокміфічны змей у беларускіх казках’ (Мядзв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сірэ́на ‘гукавы сігнал; прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў’ (ТСБМ), сырэ́на ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычана з франц. sirène ‘тс’, што выводзіцца з лац. Sīrēn(a) ‘казачная істота’ < грэч. Σειρήνміфічны персанаж, што сваімі спевамі заманьваў мараходаў’, не выключана сувязь з лац. sȳrinx ‘дудка, чараціна’. Беларускае слова трапіла праз рускую і польскую мовы, гл. адпаведна рус. сирена, польск. syrena (Фасмер, 3, 626; ЕСУМ, 5, 241).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кашчэ́йміфічны персанаж усходнеславянскіх народных казак: кашчавы і злы стары, які валодае тайнай даўгавечнасці і незлічоным багаццем’; ’вельмі худы чалавек’ (ТСБМ). Параўн. ст.-рус., рус.-ц.-слав. кощь, кощии ’худы’, рус. дыял. коща́ ’вельмі худы чалавек’, бел. кашчэ́й ’тс’. Параўн. яшчэ ц.-слав. кошть (тѣломь кощь). Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 187, вытворнае суфіксам ‑jь (‑jь) ад *kostь. Яшчэ раней такую ж этымалогію прапанаваў у сваім этымалагічным слоўніку Фасмер, 2. Менш верагодным уяўляецца тлумачэнне Сабалеўскага (ЖМНП, 1886, верасень, с. 152), які спасылаўся на рус. кости́ть ’лаяць’. Параўн. кашча́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрыга (striha) ‘страшыдла, ведзьма; чараўніца’ (Кольб., Доўн.-Зап. 2), ‘персанаж у гульні’, стры́га‑мары́га ‘тс’ (КСТ). Відаць, сюды ж дзіцячая дражнілка стры́га ‘коратка пастрыжаны хлопец або дзяўчына’ (ТС), стры́жка ‘тс’ (Бяльк.), стры́жачка ‘кароткавалосая дзяўчына ’ (Ян.), а таксама стры́жка, стры́шка ‘страказа’ (навагр., Нар. сл.); дзяцей палохаюць стрышкай, кажуць: “Хавайся, а то стрышка апстрыжэ” (Жд. 1). Параўн. укр. стри́ганец, стрижо́к ‘саранча, Locusta L.’, польск. strzygaміфічны персанаж; чараўніца’, ‘здань у абліччы жанчыны’, strzygoń ‘вупыр’, чэш., славац. stríga ‘чараўніца, ведзьма’, ‘начны матыль’, серб.-харв. штри̏га ‘ведзьма’, ‘начны матыль’ (HJ, н. с., 4, 9–10), ‘груба абстрыжаны ножніцамі’, харв. дыял. striga, štrȉga ‘сараканожка’, славен. striga ‘тс’. Лічыцца запазычаннем з с.-лац. strìga ‘ведзьма’, што паходзіць з лац. strix, strigis ‘сава’, таму што чараўніца паказвалася ў абліччы савы і высмоктвала дзіцячую кроў (Брукнер, 523). Борысь (584) мяркуе, што крыніцай запазычання магла быць і адпаведная раманская форма, напрыклад, венец. striga. Паводле Махэка₂ (582), слова трапіла да славян з румынскай з валахамі-пастухамі. Несумненны ўплыў дзеяслова *strigti (гл. стрыгчы), а таксама ўяўленняў пра насякомых як пераўвасабленняў злых істот, параўн. Важны, O jménech, 89; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 346; Гура, Слав. др., 3, 370–371. Магчыма, звязана з дзеясловамі з коранем *strig‑, што абазначаюць хуткія і рэзкія рухі, гл. стрыгуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)