Міну́ха ’пропуск пры сяўбе, касьбе’ (Мат. Гом., Ян.), міну́ха́, менюха́, мінюха́, мыню́ха ’памылка пры накіданні асновы і бёрда, калі прапушчана адна трысціначка’ (Уладз.; мазыр., петрык., Шатал.). Польск. ominucha ’тс’. Бел.-польск. ізал. (Фаліньска, 136). Да міну́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ташчы́ца ’дапушчаная памылка пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (глыб., мядз., Сл. ПЗБ), ташчані́ца ’пустая пятля ў ніце’ (віл., Жд. 1), ’дапушчаная памылка пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (віл., Сл. ПЗБ), сюды ж ташчу́ха ’памылковае ўцягванне асновы ў ніт (у кроснах)’ (Варл.), ’брак пры тканні палатна, калі разрываецца нітка ў аснове’ (Сцяшк. Сл.). Да тошчы ’пусты’ (гл.), параўн. мінуха ’памылка пры накідванні асновы ў бёрда’, гл. Гл. таксама шчуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)