мінера́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

Прыроднае неарганічнае крышталічнае рэчыва, якое з’яўляецца састаўной часткай зямной кары.

|| прым. мінера́льны, -ая, -ае.

Мінеральныя воды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінера́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мінера́л мінера́лы
Р. мінера́лу мінера́лаў
Д. мінера́лу мінера́лам
В. мінера́л мінера́лы
Т. мінера́лам мінера́ламі
М. мінера́ле мінера́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мінера́л, -лу м. минера́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мінера́л, ‑у, м.

Неарганічнае злучэнне, якое выступае ў прыродзе пераважна ў выглядзе крышталяў і з’яўляецца састаўной часткай зямной кары і іншых касмічных цел.

[Фр. minéral.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мінера́л ’прыроднае неарганічнае злучэнне (крышталі) — частка зямной кары’ (ТСБМ). З рус. минерал ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 87), у якой праз ням. Mineral (з XVI ст.) або франц. minéral < с.-лац. (aes) minerāle ’руда з шахты’ (Фасмер, 2, 623–624). Роднаснае да мі́на1 (гл.). Сюды ж палес. мінера́лка ’жоўтая пясчаная глеба’ (Выг. дыс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

минера́л мінера́л, -лу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арле́ц, -ляцу́, м. (разм.).

Мінерал вішнёва-ружовага колеру; раданіт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́нікс, -у, м.

Мінерал, разнавіднасць агату.

|| прым. о́ніксавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халцэдо́н, -у, м.

Мінерал, разнавіднасць кварцу.

|| прым. халцэдо́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брусі́т

мінерал

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. брусі́т
Р. брусі́ту
Д. брусі́ту
В. брусі́т
Т. брусі́там
М. брусі́це

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)