мілаві́дны, -ая, -ае.

3 прыемным на выгляд тварам, прывабны.

Мілавідная дзяўчына.

|| наз. мілаві́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мілаві́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мілаві́дны мілаві́дная мілаві́днае мілаві́дныя
Р. мілаві́днага мілаві́днай
мілаві́днае
мілаві́днага мілаві́дных
Д. мілаві́днаму мілаві́днай мілаві́днаму мілаві́дным
В. мілаві́дны (неадуш.)
мілаві́днага (адуш.)
мілаві́дную мілаві́днае мілаві́дныя (неадуш.)
мілаві́дных (адуш.)
Т. мілаві́дным мілаві́днай
мілаві́днаю
мілаві́дным мілаві́днымі
М. мілаві́дным мілаві́днай мілаві́дным мілаві́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мілаві́дны милови́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мілаві́дны, ‑ая, ‑ае.

З прыемным на выгляд тварам, прывабны. Хударлявая, сярэдняга росту, з мілавідным тварам, чыста адзетая маладзіца ўвайшла ў пакоік з невялікім чайнікам у руцэ. Гартны. З трох дзяўчат .. [Надзея Адамаўна] была самая мілавідная. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

милови́дный мі́лы, мілаві́дны; (красивый) прыго́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыва́бны, -ая, -ае.

1. Які вабіць, прыцягвае да сябе якімі-н. якасцямі, рысамі; прыемны з выгляду, мілавідны.

Прывабныя рысы твару.

2. Прыемны, мілы.

П. голас.

Прывабная ўсмешка.

3. Які вабіць чым-н., выклікае цікавасць.

Прывабная прафесія.

|| наз. прыва́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыва́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вабіць, прыцягвае да сябе якімі‑н. якасцямі, рысамі. «На, еш, я не хачу, дальбог», — гаварыў .. [Толя], працягнуўшы Сашку далонь, на якой быў пакутліва прывабны ласунак. Брыль. Але ў гэтым прызнанні было столькі нявіннай прастаты, шчырай даверлівасці, што такая вестка мяне не толькі не адштурхнула, а зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай. Карпюк. // Прыемны з выгляду; прыгожы, мілавідны. Прывабная постаць. Прывабныя рысы твару. □ Прывабныя, ветлівыя дзяўчаты міла ўсміхаюцца і вітаюць нечаканых гасцей. Новікаў.

2. Прыемны; мілы. Прывабны голас. Прывабны выгляд. Прывабная ўсмешка. □ Цішыня і прывабнае цяпло агарнулі.. [Несцера]. Кулакоўскі. — Вам, мусіць, нявесела аднаму? — спытала жанчына.. голасам, у якім чуўся нейкі прывабны смех. Колас.

3. Які вабіць чым‑н., выклікае цікавасць. Прывабная прафесія. □ Вядома, прывабная прапанова — працаваць у клініцы пад кіраўніцтвам такога славутага прафесара. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгожы, харошы, паглядны, ненаглядны, мілавідны, непаўторны, маляўнічы, чароўны, дзівосны, абаяльны, красны, сімпатычны; гожы, пекны (разм.); павабны, панадны, жывапісны, квяцісты, казачны, цудоўны, залаты, артыстычны (перан.) □ у красе

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)