Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мілаві́дны милови́дный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мілаві́дны, ‑ая, ‑ае.
З прыемным на выгляд тварам, прывабны. Хударлявая, сярэдняга росту, з мілавідным тварам, чыста адзетая маладзіца ўвайшла ў пакоік з невялікім чайнікам у руцэ.Гартны.З трох дзяўчат .. [Надзея Адамаўна] была самая мілавідная.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мілаві́дны líeblich, nett, ánmutig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыва́бны, -ая, -ае.
1. Які вабіць, прыцягвае да сябе якімі-н. якасцямі, рысамі; прыемны з выгляду, мілавідны.
Прывабныя рысы твару.
2. Прыемны, мілы.
П. голас.
Прывабная ўсмешка.
3. Які вабіць чым-н., выклікае цікавасць.
Прывабная прафесія.
|| наз.прыва́бнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыва́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вабіць, прыцягвае да сябе якімі‑н. якасцямі, рысамі. «На, еш, я не хачу, дальбог», — гаварыў .. [Толя], працягнуўшы Сашку далонь, на якой быў пакутліва прывабны ласунак.Брыль.Але ў гэтым прызнанні было столькі нявіннай прастаты, шчырай даверлівасці, што такая вестка мяне не толькі не адштурхнула, а зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай.Карпюк.// Прыемны з выгляду; прыгожы, мілавідны. Прывабная постаць. Прывабныя рысы твару. □ Прывабныя, ветлівыя дзяўчаты міла ўсміхаюцца і вітаюць нечаканых гасцей.Новікаў.
2. Прыемны; мілы. Прывабны голас. Прывабны выгляд. Прывабная ўсмешка. □ Цішыня і прывабнае цяпло агарнулі.. [Несцера].Кулакоўскі.— Вам, мусіць, нявесела аднаму? — спытала жанчына.. голасам, у якім чуўся нейкі прывабны смех.Колас.
3. Які вабіць чым‑н., выклікае цікавасць. Прывабная прафесія. □ Вядома, прывабная прапанова — працаваць у клініцы пад кіраўніцтвам такога славутага прафесара.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)