мікраско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аптычны прыбор для разглядвання прадметаў, якія нельга ўбачыць простым вокам.

Аптычны м.

Электронны м.

|| прым. мікраско́пны, -ая, -ае.

М. аб’ектыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мікраско́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мікраско́п мікраско́пы
Р. мікраско́па мікраско́паў
Д. мікраско́пу мікраско́пам
В. мікраско́п мікраско́пы
Т. мікраско́пам мікраско́памі
М. мікраско́пе мікраско́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мікраско́п м. микроско́п;

электро́нны м. — электро́нный микроско́п

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мікраско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор для разглядвання прадметаў, якіх нельга ўбачыць простым вокам. Электронны мікраскоп. Аптычны мікраскоп.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і skopéō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блінк-мікраско́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блінк-мікраско́п блінк-мікраско́пы
Р. блінк-мікраско́па блінк-мікраско́паў
Д. блінк-мікраско́пу блінк-мікраско́пам
В. блінк-мікраско́п блінк-мікраско́пы
Т. блінк-мікраско́пам блінк-мікраско́памі
М. блінк-мікраско́пе блінк-мікраско́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

электро́нны, -ая, -ае.

1. гл. электрон.

2. Звязаны з выкарыстаннем уласцівасцей электронаў, заснаваны на іх уласцівасцях.

Э. мікраскоп.

Электронная лінза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

микроско́п мікраско́п, -па м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палярызацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да палярызацыі (у 1 знач.); заснаваны на палярызацыі. Палярызацыйныя ўласцівасці. Палярызацыйны мікраскоп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

...скоп, ‑а, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае назву апаратаў і прылад для назірання, напрыклад: мікраскоп, тэлескоп.

[Ад грэч. skopéō — назіраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юсцірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Дакладна падагнаць (падганяць), адрэгуляваць (рэгуляваць), выверыць (вывяраць) механізм, прыбор і пад. Юсціраваць мікраскоп. Юсціраваць інструмент.

[Ад ням. justieren — вывяраць ад лац. justus — правільны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)