мікраско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аптычны прыбор для разглядвання прадметаў, якія нельга ўбачыць простым вокам.

Аптычны м.

Электронны м.

|| прым. мікраско́пны, -ая, -ае.

М. аб’ектыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мікраско́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мікраско́п мікраско́пы
Р. мікраско́па мікраско́паў
Д. мікраско́пу мікраско́пам
В. мікраско́п мікраско́пы
Т. мікраско́пам мікраско́памі
М. мікраско́пе мікраско́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мікраско́п м. микроско́п;

электро́нны м. — электро́нный микроско́п

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мікраско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор для разглядвання прадметаў, якіх нельга ўбачыць простым вокам. Электронны мікраскоп. Аптычны мікраскоп.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і skopéō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мікраскоп (сузор’е) 4/556—557 (карта), 597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мікраскоп 2/10, 346; 3/196, 406; 5/379; 7/192, 194, 195 (іл.). 199

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МІКРАСКО́П (лац. Microscopium),

сузор’е Паўд. паўшар’я неба. У ім адсутнічаюць зоркі ярчэй 4,0 візуальнай зорнай велічыні. Гл. Зорнае неба.

т. 10, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мікраско́п м. спец. Mikroskp n -(e)s, -e;

электро́нны мікраско́п Elektrnenmikroskop n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

МІКРАСКО́П (ад мікра... + ...скоп),

аптычная прылада для атрымання павялічанай выявы дробных аб’ектаў або дэталей іх структуры, не бачных простым вокам. Павелічэнне М. дасягае 1500—2000 (яно абмежавана дыфракцыйнымі з’явамі); раздзяляльная здольнасць 0,25 мкм (чалавечае вока не адрознівае дэталей аб’екта, размешчаных бліжэй за 0,08 мм). Большага павелічэння дасягаюць у М., дзе выкарыстоўваецца святло з меншай (<390 нм) даўжынёй хвалі ці імерсійная сістэма (мяжа раздзялення электронных мікраскопаў 0,01—0,1 нм).

М. з’яўляецца камбінацыяй 2 аптычных сістэм — аб’ектыва і акуляра, кожная з якіх складаецца з адной ці некалькіх лінзаў. М. бываюць: палярызацыйныя (для назірання аб’ектаў у палярызаваным святле), люмінесцэнтныя (для аб’ектаў, якія выпраменьваюць люмінесцэнтнае святло), інтэрферэнцыйныя і фазава-кантрастныя (выкарыстоўваюць метады, заснаваныя на інтэрферэнцыі святла), акустычныя (выяву аб’екта даюць у працэсе сканіравання яго пучком акустычных хваль сінхронна з растравай разгорткай праменя электронна-прамянёвай прылады), галаграфічныя (прызначаны для запісу інфармацыі пра дынамічныя аб’екты з выкарыстаннем лазера з паўтаральным імпульсным выпрамяненнем), тэрмахвалевыя (дзеянне заснавана на розных тэрмааптычных эфектах), інфрачырвоныя, металаграфічныя, стэрэаскапічныя, праекцыйныя, рэнтгенаўскія, тэлевізійныя і інш. Першы двухлінзавы М. пабудаваў З.​Янсен (Нідэрланды, каля 1590), больш дасканалы, падобны на сучасны, сканструяваў Р.​Гук (Вялікабрытанія, 1665). У 1673—77 А.​Левенгук (Нідэрланды) з дапамогай М. адкрыў свет мікраарганізмаў. Тэарэт. разлік складаных М. даў ням. фізік Э.​Абе ў 1872. У пач. 1930-х г. пабудаваны першы электронны М.

Літ.:

Микроскопы. Л., 1969.

У.​М.​Сацута.

Схема аптычнага мікраскопа: 1, 2 — акуляры; 3 — прызма; 4 — аб’ектыў; 5 — прадметны столік; 6 — кандэнсар; 7, 9 — дыяфрагмы; 8 — люстэрка; 10 — лінза; 11 — крыніца святла (лямпа).

т. 10, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мікраско́п

(ад мікра- + -скогі)

аптычны прыбор, які дазваляе бачыць прадметы і іх дэталі, нябачныя простым вокам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)