міга́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. міга́нне міга́нні
Р. міга́ння міга́нняў
Д. міга́нню міга́нням
В. міга́нне міга́нні
Т. міга́ннем міга́ннямі
М. міга́нні міга́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

міга́нне ср.

1. мига́ние, морга́ние;

2. мелька́ние, мига́ние, мерца́ние;

1-2 см. міга́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мігаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Хутка паднімаць і апускаць павекі.

М. вачамі.

2. Падаваць знак рухам павек.

М. сябру.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Свяціцца слабым, няроўным святлом.

Зорка мігае.

4. перан. Хутка праносіцца перад вачамі, мільгаць.

Мігаюць машыны.

|| аднакр. мігну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. міга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мерца́ние міга́нне, -ння ср., мігаце́нне, -ння ср., мігце́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мига́ние

1. (глаз) міга́нне, -ння ср., марга́нне, -ння ср., мо́рганне, -ння ср.;

2. (мерцание) міга́нне, -ння ср., мігаце́нне, -ння ср., мігце́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бла́зан. Рус. дыял. бла́зень ’прастафіля; дурнаваты; жартаўнік’, укр. бла́зень ’дурань’, польск. błazen, чэш. blázen ’вар’ят; дурны і г. д.’ Сюды ж дзеяслоў *blazniti ’абдурыць, дурыць, вар’яцець’. Ст.-рус., ст.-слав. блазнъ ’памылка’. Усё да праслав. blazniti ’памыляцца; дурыць’, blaznъ ’памылка, спакушэнне і г. д.’ З першапачатковага абстрактнага значэння развілося потым больш канкрэтнае ’дурань, вар’ят, звар’яцелы’ (параўн. развіццё значэння ў blędь: ст.-слав. яшчэ ’памылка і да т. п.’, а ва ўсх.-слав. мовах і ’meretrix’). Этымалогія прасл. blazniti, blaznъ не вельмі ясная. Можа, да лат. blāzt ’мігаць’, blāzmaміганне, бліск, водбліск’. Гл. Фасмер, 1, 171–172 (там і агляд іншых версій); Брукнер, 30; Бернекер, 59; Слаўскі, 1, 36; Махэк₂, 55; Рудніцкі, 142. Ст.-бел. блазен, блазан Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Сюды далей адносяцца: бла́зан ’свавольнік’ (Сцяшк. МГ), бла́зен ’малакасос’ (Нас., Касп.), бла́зян ’падлетак’ (Сцяшк. МГ), ’малакасос’ (Шат.), бла́зні ’малеча’ (Бяльк.), блазню́к ’малалетак’ (Бяльк.), блазно́та ’малады, малы’ (Бяльк.), ’дзетвара’ (Нас., Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)