мё́ртвы, -ая, -ае.

1. Той, які памёр; нежывы.

М. чалавек.

Хаваць мёртвага (наз.).

2. перан. Пазбаўлены жыццёвасці; апусцелы.

М. твар.

Мёртвая вуліца.

Мёртвая зона (спец.) — прастора вакол радыёстанцыі, у якой назіраецца паслабленне або адсутнасць прыёму радыёсігналаў.

Мёртвая прастора — прастора, якая не прастрэльваецца франтавым агнём.

Мёртвы пункт — стан звёнаў механізма, калі яны знаходзяцца ў імгненнай раўнавазе.

Мёртвы сезон — перыяд застою ў прамысловасці, гандлі.

Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.

Мёртвы якар — нерухомы якар, які пастаянна ляжыць на дне і служыць для ўстаноўкі плывучых маякоў, бочак, прыпынку суднаў.

Ляжаць мёртвым грузам — быць без выкарыстання, зусім непатрэбным.

Мёртвая хватка — здольнасць упарта, неадступна дабівацца свайго.

Піць мёртвую (разм.) — піць запоем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мё́ртвы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мё́ртвы мё́ртвая мё́ртвае мё́ртвыя
Р. мё́ртвага мё́ртвай
мё́ртвае
мё́ртвага мё́ртвых
Д. мё́ртваму мё́ртвай мё́ртваму мё́ртвым
В. мё́ртвы (неадуш.)
мё́ртвага (адуш.)
мё́ртвую мё́ртвае мё́ртвыя (неадуш.)
мё́ртвых (адуш.)
Т. мё́ртвым мё́ртвай
мё́ртваю
мё́ртвым мё́ртвымі
М. мё́ртвым мё́ртвай мё́ртвым мё́ртвых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мёртвы

1. мёртвый, у́мерший; (о растительности — ещё) засо́хший, увя́дший;

м. чалаве́к — мёртвый челове́к;

~выя кве́ткі — мёртвые (засо́хшие, увя́дшие) цветы́;

2. (такой, как у мертвеца) мёртвый, ме́ртвенный, безжи́зненный;

м. твар — мёртвое (безжи́зненное) лицо́;

3. (лишённый признаков жизни) мёртвый, пусто́й, безжи́зненный; (о земле — ещё) беспло́дный, пусты́нный;

~вая ву́ліца — мёртвая (пуста́я) у́лица;

~выя пяскі́ — мёртвые (беспло́дные) пески́;

4. перен. холо́дный; ту́склый;

м. бляск ако́н — холо́дный (ту́склый) блеск о́кон;

5. перен. (далёкий от жизни) мёртвый;

~выя пры́нцыпы — мёртвые при́нципы;

6. (не нарушаемый звуками) мёртвый, безмо́лвный;

~вая — галава́ зоол. мёртвая голова́;

м. я́кармор. мёртвый я́корь;

~вая вага́ав. мёртвый вес;

~вая мо́валингв. мёртвый язы́к;

м. капіта́л — мёртвый капита́л;

м. інвента́рс.-х. мёртвый инвента́рь;

м. ву́зелспец. мёртвый у́зел;

~вая пятля́ав. мёртвая петля́;

~вая вада́в разн. знач. мёртвая вода́;

~вая прыро́да — мёртвая приро́да;

м. гіт — мёртвый гит;

м. пунктфиз., тех., перен. мёртвая то́чка;

м. зыб — мёртвая зыбь;

~вая прасто́равоен., ав. мёртвое простра́нство;

м. штыль — мёртвый штиль;

~вая хва́тка — мёртвая хва́тка;

м. сезо́н — мёртвый сезо́н;

ні жывы́ ні м. — ни жив ни мёртв;

~вая душа́ — мёртвая душа́;

~вая цішыня́ — мёртвая тишина́;

спаць ~вым сном — спать мёртвым сном;

ляжа́ць ~вым — гру́зам лежа́ть мёртвым гру́зом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мёртвы, ‑ая, ‑ае.

1. Той, які памёр; нежывы. Па дарогах валяліся разбітыя машыны, мёртвыя і параненыя фашысты. Якімовіч. Пасярод сцежкі ляжаў мёртвы алень, а над ім стаяла вялікая рысь. В. Вольскі. // у знач. наз. мёртвы, ‑ага, м.; мёртвая, ‑ай, ж. Мярцвяк, нябожчык. Засмужац нахіліўся да мёртвага, скрыжаваў яго рукі на грудзях. Мележ. // Засохлы, завялы (пра расліны). Мёртвыя лісты.

2. Такі, як у памёршага; нерухомы, бледны. Мёртвы твар. □ Каменныя львы з гладкай плошчы тэрасы паглядалі .. мёртвымі задуменнымі вачыма. Бядуля. Зачэпа слухаў усіх, усміхаўся сваёй мёртвай усмешкай. Асіпенка. // перан. Бледны, бляклы; не яркі. Пас мёртвага святла ляжыць на канапе, на стале, ручніком спадае на падлогу. Мележ.

3. На якім няма нічога жывога; бясплодны, пустынны. Мёртвая пустыня. □ Калі ж варожыя палкі Прыйшлі таптаць маю радзіму, Іх ахінуў ты ў саван дыму І кінуў мёртвыя пяскі На іх бясслаўныя магілы. Танк. // На якім спыніўся, замёр рух; апусцелы. Шаша была мёртвай. Асіпенка. Мёртвай стала .. [Сымонава] хата, і ён хадзіў па ёй адзін, як прывід. Чарнышэвіч. // перан. Які не выкарыстоўваецца, якога нельга выкарыстаць. Мёртвыя груды металу. □ Абкураныя, мёртвыя калоды вулляў стаялі, як магільныя помнікі, у спаленым садзе. Самуйлёнак.

4. перан. Пазбаўлены жыццёвасці; неактуальны. Мёртвая кніжнасць. Мёртвыя вобразы.

5. Пазбаўлены гукаў, нямы. Ды гэты лес, хоць ён і немы, Але скрозь ціш халоднай дрэмы, Скрозь гэты мёртвы сон зімовы Вядзе з Міхалам казкі-мовы. Колас. Ціхая і мёртвая асенняя ноч. Бядуля. // Поўны, абсалютны (пра цішыню, спакой, маўчанне). У пакоі была мёртвая цішыня. Лынькоў.

•••

Мёртвая гадзіна гл. гадзіна.

Мёртвая зона (спец.) гл. зона.

Мёртвая мова гл. мова.

Мёртвая прастора гл. прастора.

Мёртвая прырода гл. прырода.

Мёртвая пятля гл. пятля.

Мёртвы вузел гл. вузел.

Мёртвы інвентар гл. інвентар.

Мёртвы пункт (спец.) гл. пункт.

Мёртвы сезон гл. сезон.

Мёртвы штыль гл. штыль.

Мёртвы якар гл. якар.

Ляжаць мёртвым грузам гл. ляжаць.

Мёртвая вада гл. вада.

Мёртвая хватка гл. хватка.

Мёртвы капітал гл. капітал.

Мёртвыя душы гл. душа.

Ні жывы ні мёртвы гл. жывы.

Піць мёртвую гл. піць.

Спаць мёртвым сном гл. спаць.

Як мёртваму прыпарка (паможа) гл. прыпарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мёртвы, ме́ртву, мэ́ртвы, ма́ртвы ’нябожчык, нежывы чалавек’, ’нерухомы, бледны’, ’пустынны, бясплодны’, ’нямы’, ’ціхі’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. мертвый, мерътвый ’не жывы’ (Булахаў, Гіст., 131). Укр. мертвий, рус. мёртвый, польск. martwy, в.-луж. morwy (mortwy), чэш. mrtvý, славац. mŕtvy, славен. mrtèv, mŕtev, серб.-харв. мр̀тав, мр̑тви, макед. мртов, балг. мъртъв, ст.-слав. мрътвъ. Прасл. mьrtvъ; і.-е. адпаведнікі: ст.-інд. mr̥tá‑hмёртвы’, авест. mə́rə́ta‑ ’памерлы’, афганск. mə́r̥‑ ’тс’, ст.-грэч. эольск. βμοτός ’паміраючы’, лац. mortuus, гоц. maúrþr < і.-е. *mr̥tos, якое па аналогіі да živъ атрымала канчатак ‑vъ (Мее, 306, 388; Траўтман, 187; Покарны, 469; Фасмер, 2, 606; Бязлай, 2, 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мёртвы, памерлы, нежывы, палеглы, забіты; дохлы, апруцянелы (разм. зняваж.); бездыханны (кніжн.) □ без духу, без душы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мярцвя́к, мерцвяка́, мн. мерцвякі́, мерцвяко́ў, м.

Мёртвы чалавек; нябожчык.

|| прым. мярцвя́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бездыха́нный мёртвы, нежывы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спруцяне́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Скарчанелы, змёрзлы.

С. быльнік.

2. Акалелы, мёртвы.

Спруцянелае цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акале́лы, -ая, -ае.

1. Змерзлы, моцна азяблы.

Акалелыя рукі.

2. Мёртвы (часцей пра жывёлін).

А. воўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)