мяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Злучацца, змешвацца з чым-н.; перамешвацца.
Мяшаюцца пахі лугавых кветак.
2. Умешвацца ў што-н. (разм.).
М. ў чужыя справы.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыходзіць у беспарадак, блытацца; траціць яснасць.
Думкі мяшаюцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мяша́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
мяша́юся |
мяша́емся |
| 2-я ас. |
мяша́ешся |
мяша́ецеся |
| 3-я ас. |
мяша́ецца |
мяша́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
мяша́ўся |
мяша́ліся |
| ж. |
мяша́лася |
| н. |
мяша́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
мяша́йся |
мяша́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
мяша́ючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
мяша́цца несов.
1. сме́шиваться, меша́ться; переме́шиваться;
2. разг. вме́шиваться, сова́ться;
3. страд. меша́ться; сме́шиваться; переме́шиваться; см. мяша́ць 1, 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Злучацца, змешвацца з чым‑н. Снегавыя крупы мяшаліся з пылам, чарнелі і прападалі. Чорны. Раса паступова высыхала, і лес напаўняла густая, паркая духмень, у якой мяшаліся пахі травы, сосен, суніц. Мележ. // Перамешвацца. Бярозы мяшаюцца з елкамі. □ Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў. Колас. // Рабіцца невыразным, неразборлівым. Мяшаюцца ў вачах літары.
2. Прыходзіць у беспарадак, блытацца. Пяхота зусім сплывае ў пшанічныя палеткі: тут ужо ясна — і рэзервы, і першая лінія мяшаюцца. Чорны. // Траціць яснасць, рабіцца незразумелым (пра думкі, мову). Думкі мяшаліся. Мінулае ўрывалася ў сённяшняе, а сённяшняе нырала ў мінулае. Новікаў.
3. перан. Разм. Умешвацца ў што‑н. Мяшацца ў чужыя справы. □ Дзядзька, як кажа бабуля,.. не мяшаецца ў палітыку, а толькі чытае ды піша. Брыль.
4. Зал. да мяшаць 1 (у 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мяшэніцца ’мяшацца, збівацца, блытаць’ (Нас.). Рус. смал. мишениться ’падманвацца’, уладз. мишенить ’вяла рабіць што-небудзь’. Утворана ад мешань < мяша́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
проме́шиватьсяI несов., страд. мяша́цца, разме́швацца, выме́швацца; см. проме́шиватьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
меша́тьсяII несов.
1. (соединяться, смешиваться) мяша́цца, зме́швацца; пераме́швацца, зліва́цца;
2. (путаться) блы́тацца; (сбиваться) збіва́цца;
3. перен. бянтэ́жыцца; саро́мецца;
4. страд. мяша́цца; блы́тацца; см. меша́тьII.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
змяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. гл. мяшацца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца з чым-н., утвараючы сумесь.
Гліна змяшалася з пяском.
3. Зліцца з кім-, чым-н. у адно цэлае.
З. з натоўпам.
|| незак. зме́швацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 3 знач.).
|| наз. змяшэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
меша́тьсяI несов., разг.
1. (быть помехой) блы́тацца, заміна́ць;
меша́ться под нога́ми блы́тацца пад нага́мі;
2. (вмешиваться) мяша́цца, уме́швацца; (впутываться) ублы́твацца, уме́швацца;
меша́ться в чужи́е дела́ уме́швацца (мяша́цца) у чужы́я спра́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пату́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тузацца, біцца некаторы час. [Стараста:] — Не трэба, панічок, мяшацца. Няхай сабе яны патузаюцца — самі разыдуцца. Умяшайся — горш будзе. Колас. Арсень быў здаровы для сваіх гадоў, і Зернавому прыйшлося добра з ім патузацца, пакуль яны зноў апынуліся на сцежцы. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)