*Мя́нта, мʼянта ’балбатун, гультай’ (ТС). Да мента© (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ме́нт мянты
Р. мянта мянтоў
Д. мянту мянтам
В. мянта мянтоў
Т. мянтом мянтамі
М. мянце мянтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ме́нта1, ме́тка, мэта, мянта́, мянця́ ’мянташка’ (Зн. Мікуц.; ДАБМ, к. 264; Смулкова, Słown.; пруж., Выг. дыс., Сл. ПЗБ), ’мешалка’ (Сл. ПЗБ), ’балбатун, брыдотны’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. meñtė, mentė̃, menčia ’лапатка, якой капаюць бульбу, мяшаюць (раствор) і інш.’, mentẽlė ’мянташка’ (Атрэмбскі, Gr., 2, 48; Урбуціс, Baltistica, 5, 65; Лекс. балт., 39–40; Грынавяцкене, LKK, 16, 183; Лаўчутэ, Балтизмы, 37). Сюды ж метава́ць ’вастрыць касу’ (Бір. дыс.), хойн. мянтава́ць (Мат. Гом.), мента́ць ’тс’ (ТС).

Ме́нта2 ’мята вадзяная, Mentha aquatica L.’ (маг., Кіс.). Відаць, паланізм. Параўн. польск. mięta ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)