мы́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. мы́льнік
Р. мы́льніку
Д. мы́льніку
В. мы́льнік
Т. мы́льнікам
М. мы́льніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мы́льнік, -ку м., бот. мыльня́нка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́льнік, ‑а, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых, у карэннях якой знаходзіцца сапанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́льнік1 ’травяністая расліна Saponaria officinalis L.’ (маг., мін., Кіс.), мыльнянка ’тс’ (Бяльк.). Укр. мильниця, миляк, милянка, мильник, миля ник, мыльнянка, рус. мыльная трава, улада., варон. мыльник, кур. мыльница, польск. mydlnica, mydło, mydelnik, mydłownik, m у de lnica, чэш. mydlice, mydlenice, славац. mydlica ’тс’. Усе да прасл. mydlo, тус!!ьnъ. Названы паводле таго, што корань расліны ўтрымлівае сапанін, і расліна ўжо ў Старажытнай Грэцыі і Рыме, а таксама ў Балгарыі і на Беларусі ўжывалася пры мыцці (Махэк, Jména, 8; Машынскі, Kultura lud., 1, 605; Каламіец і інш., Мовознавство, 4, 1979, с. 24).

Мы́льнік2 ’прылазнік’ (чачэр., Жыв. сл.). Да мыльня (гл.). Суфікс, відаць, паводле рус. предбинник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мыльня́нка ж., бот. мы́льнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мыдлік, мэдлік ’мыльны парашок’ (драг., пруж., Сл. Брэс.). З польск. mydlikмыльнік, Saponaria L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Малачча́к, молочʼя́кмыльнік лекавы, Saponaria officinalis L.’ (Бейл.). Да малако (гл.). Матывацыя: сапаніны каранёў пеняцца ў вадзе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пузы́рнік ’расліна мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (віл., Кіс.); параўн. укр. пузырник ’расліна Colutea arbonencens L.’, рус. пузырник ’пухірнік, расліна Cucubalus L.’ Да пузыр j, назва ўзнікла ад пеністых пухіроў, што ўзнікаюць пры расціранні расліны ў вадзе. Па знешняму выгляду (наяўнасць уздуццяў — пухіроў) тлумачаць украінскія і рускія назвы раслін, параўн. ЕСУМ, 4, 628.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начні́к1мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (брэсц., Федар.), ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц.; гродз., Кіс.), рус. ночни́к ’кветка начная прыгажуня’, серб.-харв. но̀ћник ’тс’. Ад начны́ ’які цвіце ноччу’, у выніку семантычнай кандэнсацыі складаных назваў з такім азначэннем.

Начні́к2 ’кажан’, рус. ночни́к ’тс’. Ад начны́, названы так за начны спосаб жыцця, параўн. тыпалагічна падобнае ўтварэнне балг. дыял. но́шно пи́ле ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мала́нка1, маля́нка ’разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры ў выглядзе яркай звілістай лініі, бліскавіца’ (ТСБМ, Мал., Маш., Федар., Сцяшк., Нас., Яруш., Шат., Касп., Бяльк.; ДАБМ, к. 311); мала́ння, мала́нья, маланя́, мылыня́ (віц., ДАБМ, к. 311; Касп., Сл. ПЗБ, Растарг.), мсцісл. мылыньня́ (Нар. сл.), чачэр. мала́йня, карм. мала́ння ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. молоння́, рус. молонья́, мо́лонье, молоньё, мола́нья, пск. мола́нка, ст.-рус. мълния, млънии, мълънии, молния, молиня, палаб. mā́uńa, каш. måłńå, чэш. mlna, mlno, mluno, славен. mółnja, серб.-харв. му́ња, макед., балг. молна, молня, мълния, ст.-слав. млънии. Прасл. mъlni ’маланка’ мае і.-е. адпаведнікі ў ст.-прус. mealde ’тс’, літ. mulna, лат. milna ’молат Пяркуна’, літ. milinỹs ’жорны’, ст.-ісл. muln ’агонь’, Mjǫllnir ’маланка, молат Тора’, уэльск. mellt ’маланка’, хецк. malatt ’від зброі’. Лексема мае міфалагічны характар. Параўн. бел. казкі, дзе Малання, Маладня — імя царыцы-маланкі, а маланка ў бел. вераваннях (як і ў ведыйскіх) — гэта зброя Перуна, подобная да двух камянёў жорнаў, у выніку трэння якіх узнікае гром-маланка (Іванаў, Тапароў, Бел. лекс., 59). Гл. маладня́.

Мала́нка2 ’вясёлка’ (петрык., Талстой, АЛА–1974, 58) у выразе: маланка воду бярэ. У выніку семантычнага пераносу.

Мала́нка3мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (Сцяшк. Сл.), мыльня́нка ’тс’ пад уплывам маланка1 (перанос значэння паводле падабенства: мыльнік цвіце чырвонымі кветкамі). Гл. мыльнік1.

Маланка́ ’пусты чорны арэх’ (Маш.), маланчу́к, маланкавы арэх ’тс’ (маст., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), палес., беласт. маланчу́к ’спарыння, Claviceps purpurea L.’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 21). Да мала́нка1 (гл.). Назвы ўзніклі ў сувязі з вераваннем, згодна з якім маланка спальвала арэхі, зерне ў коласе. Аналагічна каш. måłńå апрача ’маланка’, ’туман’ яшчэ і ’зараза’, г. зн. ’шкоднікі-вусеніцы на дрэвах’, ’чорныя плямы на бульбе’, з’яўленне якіх звязваецца са шкодным уплывам маланкі на ўраджаі (Папоўска–Таборска, Бел.-польск. ізал., 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)