Мыл ’іл’ (лун., Шатал.), ’занесены пяском участак’ (стол., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем мул ’іл, твань’ і мыць ’намываць’ (гл.). Не выключана, што гэта стары балтызм. Параўн. літ. miilti ’забруджваць’, miltinas ’гліністы’, muivė ’іл, твань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыль ’плывун’ (бар., Сл. ПЗБ). Да мыл (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыле́ц ’плывун, ілісты слой пяску’ (ТСБМ; гродз., дзярж., ганц., Сл. ПЗБ), ’суглінак’ (Бяльк.). Да мыл (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наму́льніца, намыльніца ’ручка сахі’ (беласт., Смул.). Смулкова звязвае з намуляць даціснуць, нацерці’, намул ’нацёртае месца’, параўн. таксама мулёц ’ручка касы’, аднак, на яе думку, формы з ы нельга вытлумачыць вядомым на Палессі чаргаваннем ы > у пасля губных, паколькі формы з ы засведчаны таксама ў паўночнарускіх гаворках, параўн. мылица ’ручка вясла’ (Смул., 33–34). Фасмер (3, 23–24) звяртае ўвагу на варыянтнасць мыл- і мул параўн. рус. мульги ’тс’, аднак схільны аднесці названыя формы да муляць (там жа, 9), параўн. таксама смал. намыльваць даціраць, націскаць’ (збліжана з мыла, мыліць?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мул1, стол. мыл, лід. мула́, саліг. муле́ц ’іл, глей на дне возера, ракі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Яшк., Сл. ПЗБ, ЛАПП; слонім., гродз., пін., КЭС; стол., Бел. хр. дыял.; Сл. Брэс.), малар. ’незамярзаючае балота’ (Нар. лекс.), шчуч. ’балота’, жытк. ’ілістае месца’, стол. ’цякучы пясок пры капанні ямы’ (Яшк.), муль, муля́ка ’месца на балоце, дзе ўтвараецца цячэнне вады’ (палес., Талст.), му́ля ’твань, іл на дне ракі, сажалкі, возера’ (жабін., пруж., Сл. Брэс.; драг., Лучыц-Федарэц, З нар. сл.), ’гразь’ (бяроз., Шатал.; Выг. дыс.; пруж., Сл. ПЗБ). Укр. мул, на́мул, рус. мул, муль, польск. muł ’тс’, mulać ’валяць’, чэш. mula, славац. mul, славен. mȗlj, серб.-харв. му̑љму̑л). Прасл. mulъ. Роднаснымі да яго з’яўляюцца: літ. maulióti ’запэцкацца плачучы’, maumúlti ’запэцкацца брудам, засмаркацца’, з іншай ступенню чаргавання mùlti ’запэцкацца’, mùlinas ’чырвона-жоўты, гліністы, брудны’, лат. mula ’цёмна-брудны’, mólis ’гліна’, лат. mãls ’тс’, а таксама лац. mulleolus ’чырванаваты’, mulleus ’чырвоны, пурпурны’ (Буга, Rinkt, 1, 465–466; Брукнер, 348; Фрэнкель, 418; Фасмер, 3, 7; Махэк₂, 382; Мартынаў, Лекс. взаим., 168). Скок (2, 429) выводзіць прасл. mulъ з і.-е. *meu‑/*mou‑ ’вільготны’, якому ў балт. мовах адпавядае ўтварэнне з ‑ro‑, параўн. máuras ’раска’, ’брудны, запэцканы’.

Мул2 ’помесь кабылы і асла, Equus mulus’ (ТСБМ), ст.-бел. мулъ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. muł ’тс’, якое праз чэш. мову са ст.-в.-ням., с.-в.-ням. mûl < лац. mūlus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 144; Брукнер, 348).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)