Му́раха ’муравей’ (драг., КЭС і З нар. сл.; малар., стол., Сл. Брэс.), мура́ха ’тс’ (Бес., Дразд.; бяроз., Шатал.), мурахо́уё ’мурашкі’ (рэч., Нар. сл.). Укр. мура́ха ’тс’, ’мурашкі’. Утвораны ад мур‑ы (гл. мурава́ты) пры дапамозе суфікса ‑аха (Слаўскі, SP, 1, 72). Палескае. З семантычным пераносам — мураха ’кузырка’ (Дразд.). Аналагічна ў іншых гаворках: параўн. рус. ярасл. мураша́ ’ўсялякія дробныя кузуркі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мура́шнік1 ’капец зямлі, лісцяў, дзе жывуць мурашкі’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.), драг. му́рашнык (Лучыц-Федарэц), гродз. мура́жнік, лід. мурашэчнік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да му́раха (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 117–118.

Мура́шнік2 ’дзік’ (Нар. Гом.). Да мура́шнік1. Параўн. аналагічна рус. пск., цвяр., смал., перм. мурав́ейник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мура́шка ’насякомае з атрада перапончатакрылых, Formicidae’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Зн., Яруш., Сцяшк., Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), мура́ш ’тс’ (ТСБМ, Нар. Гом.), мура́шкі ’месца, дзе многа мурашыных купін’ (Янк.), мура́шка‑пумпа́шка ’божая кароўка’, рус. арханг. мура́ш ’мурашыны цар’, ярасл. мураша́ ’усялякія дробныя кузуркі’, томск. мурашек ’мурашка’, кіргізск. мура́шка — аб нечым бурым, рыжым; польск. muraszka, muraśka ’мурашкі’ пашырыліся аж на Мазуры з бел. моўнай тэрыторыі (Зданцэвіч, Бел.-польск. ізал., 39). Утворана ад му́раха (гл.) пры дапамозе памяншальнага суфікса ‑ьk‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)