мужычы́на

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мужычы́на мужычы́ны
Р. мужычы́ны мужычы́н
Д. мужычы́ну мужычы́нам
В. мужычы́ну мужычы́н
Т. мужычы́нам мужычы́намі
М. мужычы́не мужычы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мужычы́на м., разг., бран. мужла́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мужычы́на, ‑ы, м.

Уст., лаянк. Мужык (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мужы́к ’муж’, ’селянін’; ’грубы, нявыхаваны чалавек, мужчына’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Грыг., Яруш., Касп., Жд. 1, Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; Пан. дыс.), мужычы́ло, мужы́чына ’мужчына-здаравяк’ (ТС), мужы́чка ’сялянка’ (ТСБМ, Растарг., ТС), мужучонак ’сялянскі сын, невук’ (Нас.). Першапачаткова — памяншальнае ад муж (гл.): людзей ніжэйшага стану трактавалі як недарослых, параўн. польск. mużyk, чэш. mužík ’карлік’ (Фасмер, 2, 671; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 356).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)