мро́іць, мро́ю, мро́іш, мро́іць; незак., пра каго-што, аб кім-чым і без дап.

Уяўляць у думках, марыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мро́іць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мро́ю мро́ім
2-я ас. мро́іш мро́іце
3-я ас. мро́іць мро́яць
Прошлы час
м. мро́іў мро́ілі
ж. мро́іла
н. мро́іла
Загадны лад
2-я ас. мро́й мро́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мро́ячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мро́іць несов. гре́зить, мечта́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мро́іць, мрою, мроіш, мроіць; незак., пра каго-што, аб кім-чым і без дап.

Уяўляць у думках, марыць. Ці даўно .. [Захарка] мроіў, як яго дужы і смелы бацька накінецца на ворагаў са стрэльбай у руках. «ЛіМ». Век я пра славу сусветную мрою. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памро́іць, ‑мрою, ‑мроіш, ‑мроіць; зак., пра каго-што, аб кім-чым, і без дап.

Мроіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́зіць

мроіць, летуценіць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кро́жу кро́зім
2-я ас. кро́зіш кро́зіце
3-я ас. кро́зіць кро́зяць
Прошлы час
м. кро́зіў кро́зілі
ж. кро́зіла
н. кро́зіла
Загадны лад
2-я ас. кро́зь кро́зьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кро́зячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гре́зить несов. мро́іць, летуце́ць, летуце́ніць; (мечтать) ма́рыць; (видеть сон) сніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ку́рзніць ’гаварыць няпэўна, выдумляць, мроіць’ (Яўс.). Кантамінацыя гукапераймальнага кур‑кур, курлыкаць (гл.) і трызніць (гл.) ’мроіць’. Параўн. курняўкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мроева ’імгла’ (Нар. Гом.). Да мроі, мроіць (гл.). Суфікс ‑ев‑а‑ замест ів‑а, відаць, пад уплывам рус. марево.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

будава́ць, буду́ю, буду́еш, буду́е; буду́й; будава́ны; незак., што.

1. Узводзіць якое-н. збудаванне.

Б. дамы.

2. Майстраваць, выпускаць машыны і пад.

Б. камбайны.

3. перан. Ствараць, арганізоўваць.

Б. новае жыццё.

4. Намячаць, ствараць у думках планы, здагадкі і пад.

Б. планы.

5. Асноўваць, базіраваць на чым-н.

Б. сваё выступленне на канкрэтных прыкладах.

6. Выражаць, фармуляваць.

Правільна б. сказ.

7. Вычэрчваць якую-н. геаметрычную фігуру на аснове зададзеных памераў.

Б. трохвугольнік.

Будаваць на пяску (неадабр.) — засноўваць на ненадзейных звестках.

Будаваць паветраныя палацы (іран.) — мроіць, планаваць нерэальнае, захапляцца нязбытнымі марамі.

|| зак. вы́будаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны (да 1—4 знач.), пабудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; наз. пабудо́ва, -ы, ж.

|| наз. будава́нне, -я, н. і будо́ўля, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)